# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямнiцы. Карціна Базыля Камарова

Дарагія сябры, з вамі праект «Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета»!

Гэты выпуск прысвечаны вядомаму магілёўскаму мастаку Базылю Камарову. У рамках Года міру и стварэння ў выставачнай зале адбылася яго юбілейная выстава  «Шчырасць адзіноты». Экспазіцыя ўключала некалькі мастацкіх цыклаў і серый, а таксама асобных твораў жывапісу і графікі, сабраных у адной зале.

Творчасць Базыля Камарова адрозніваецца глыбокай філасофскай праработкай, карціны старога Магілёва, выкананыя з гістарычнай дакладнасьцю, лічацца лепшымі рэканструкцыямі сярэднявечча.

У экспазіцыйнай зале музея знаходзіцца карціна Базыля Камарова «Аблога Магілёва войскамі Януша Радзівіла падчас вайны Расіі і Рэчы Паспалітай», якую мастак напісаў у 2014 годзе: сюжэтна-тэматычная карціна, шматфігурная, з дынамічнай кампазіцыяй, аб’екты на палатне ілюструюць падзеі з жыцця горада, адзначаецца высокі ўзровень увагі мастака да дэталяў.

Гэта эпізод вайны 1654-1667 гадоў, аблога горада вялася войскамі Вялікага княства Літоўскага ў лютым-маі 1655 года. Падчас аблогі горада Абраз Магілёва-Брацкай Божай маці быў вынесены з Богаяўленскай брацкай царквы і з хросным ходам абнесены па горадзе. Войскі Радзівіла знялі аблогу, што  лічыцца першым праяўленнем дзівоснага заступніцтва абраза. І гэты факт адлюстраваў у сваім творы выдатны мастак Базыль Камароў.