Музейныя таямніцы. Запалкачка.
Добры дзень, дарагія сябры нашага музея. З вамі рубрыка “Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета”. Пачатак гэтага артыкула будзе даволі незвычайным, але пра ўсё па парадку.
Засваенне агню старажытнымі людзьмі стала пераломным момантам у сацыяльнай эвалюцыі чалавецтва. У познім палеаліце людзі навучыліся здабываць агонь штучным шляхам і аж да сярэдзіны 19 стагоддзя карысталіся крамянёвым крэсівам. І толькі ў 1813 годзе ў Вене была зарэгістраваная першая запалкавая мануфактура па вытворчасці хімічных запалак. Сучасная запалкавая скрынка мала чым адрозніваецца ад свайго далёкага сваяка і так як выглядаў ён не зусім прэзентабельна, у продажы з’яўляюцца дзіўна мілыя штучкі хатняга і асабістага ўжытку – запалкачкі. Яны не толькі абаранялі запалкі ад волкасці, але і, безумоўна, неслі дэкаратыўную функцыю.
Дзякуючы неабыякаваму наведвальніку музея, Аляксею Парэцкаму, у нашых фондах з’явілася вытанчаная кішэнная сярэбраная запалкачка пачатку ХХ стагоддзя з гравіроўкай. На жаль, пра яе гісторыю бытавання нічога не вядома, але, па словах Аляксея, у іх сям’і яна захоўвалася доўгі час. Будзем рады вашым здагадках і чакаем зваротнай сувязі.
Галоўны захавальнік фондаў, С.П.Атрошчанка.