# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Падарожжа ў казачную краіну Адлюстраванню.

Падарожжа ў казачную краіну Адлюстраванню адбылося ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” для навучэнцаў малодшых класаў ДУА “СШ №46 г. Магілёва”.

У рамках мерапрыемства прайшла аўтарская сустрэча з мастаком керамістам Антонам Ціханаўцам. Удзельнікі пазнаёміліся з работамі мастакоў і самі паспрабавалі памаляваць. Чаяванне і новыя знаёмствы пакінулі добрыя ўражанні ад нянудных выходных.