# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыўся выставачны праект “ШУМ”

29 лістапада адбылося адкрыццё сумеснага выставачнага праекта “ШУМ” маладых магілёўскіх мастакоў Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава. На экспазіцыйнай пляцоўцы ўзаемадзейнічаюць два віды выяўленчага мастацтва – керамікі і жывапісу. У рамках праекта пройдуць творчыя сустрэчы, майстар-класы для дзяцей і моладзі. Наведаўшы выставу, Вы зможаце акунуцца ў атмасферу мастацтва, якое адцягне вас ад мітусні шумнага горада. Выстава дэманструецца да 17 снежня.