# play # Ратуша Гісторыя Навіны

За кожнай знаходкай пошукавікаў – імя, лёс і гонар салдата

Яшчэ адзін абаронца – Талмазаў Генадзь Дзмітрыевіч, ураджэнец Магілёва вярнуўся з Вялікай Айчыннай вайны.

27 верасня 2023 года ў выніку пошукавых работ, якія праводзіліся ва ўрочышчы Невій мох Парфінскага раёна Наўгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі, былі знойдзены абломкі самалёта ЛаГГ-3 (устаноўлены па нумары рухавіка 121-1134).

Самалёт не вярнуўся з баявога задання 1 красавіка 1942 г. і да моманту выяўлення яго лёс, як і лёс лётчыка, былі невядомыя.

У Музей гісторыі Магілёва паступіў запыт расійскіх пашукавікоў аб садзейнічанні ў пошуку сваякоў лётчыка-старэйшага лейтэнанта, намесніка камандзіра эскадрыллі 295-га знішчальнага авіяцыйнага палка 6-й ударнай авіяцыйнай групы Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання Талмазава Генадзя Дзмітрыевіча,1912 года нараджэння.

Месца нараджэння: Беларуская ССР. Магілёўская вобл. Магілёўскі р-н, г. Магілёў. чыгуначны раз’езд №11.
Музей гісторыі Магілёва просіць садзейнічання грамадскасці і гараджан у гэтай высакароднай місіі.