Выстава “Прастора міру і стварэння”
3 кастрычніка ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылося адкрыццё выставы “Прастора міру і стварэння” па выніках пленэру “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў”. На выстаўцы прадстаўлена больш за 50 твораў: не толькі работы, створаныя падчас пленэру, але і карціны з персанальных калекцый расійскіх мастакоў. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Студнёў, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын, дэлегацыя расійскіх мастакоў, прадстаўнікі ТАА “Расійскі Клуб Праваслаўных Мецэнатаў”, кіраўнікі музеяў, педагогі і навучэнцы ўстаноў адукацыі сферы культуры, грамадскасць. Выстава будзе дэманстравацца да 5 лістапада.