# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў.

Удзельнікі пленэра “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў ” актыўна пагрузіліся ў творчую дзейнасць. Мастакі пішуць на палотнах месцы, звязаныя з гістарычнымі падзеямі, і славутасці, якія становяцца сучаснымі сімваламі нашага любімага горада. Мастакоў з Расіі можна сустрэць за працай на вуліцах і плошчах горада. А яшчэ ў перапынках паміж працай яны назапашваюць ўражанні для творчасці ў музеях, на тэматычных экскурсіях, сустракаючыся з творчай грамадскасцю.