Category: # Ратуша
Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Амулет XI – XII стст. “Сякерка”
Дарагія сябры, як заўжды па чацвяргах з вамі праект “Музейныя таямніцы …або з гісторыі аднаго прадмета”! Ёсць рэчы, якія сведчаць пра твой сацыяльны статус. Пра статус, які чалавек набывае ў выніку сталення. Менавіта пра такую рэч, пра сякерку амулет XI – XII стст., пойдзе размова зараз. …Хлопчык, сын дружынніка. Яму 14 год. Прыйшоў час, калі можна пачынаць свой шлях воіна – шлях паходаў, шлях бітваў. Шлях малодшага дружынніка – отрака. …Раніца, бацька падразае валасы на галаве сына, робіць уласнымі рукамі першую “дарослую” мужчынскую прычоску. Хлопец садзіцца на каня. Бацька тройчы абводзіць каня вакол самага велічнага і магутнага дуба ў…
>>>Ніхто не забыты, нішто не забыта
8 і 9 мая Музей гісторыі Магілёва далучыўся да патрыятычнай акцыі, прысвечанай Дню Перамогі “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, у рамках якой кожны жадаючы змог наведаць экспазіцыі музея.
>>>Прэзентацыя экспазіцыі “Магілёў памятае. Створым сямейны альбом Вялікай Перамогі”
07.05.2022 года ў Музеі гісторыі Магілёва адбылася прэзентацыя экспазіцыі “Магілёў памятае. Створым сямейны альбом Вялікай Перамогі” у імя памяці тых, хто здзейсніў подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мы з вамі павінны памятаць пра нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў! Тых, хто прайшоў усю вайну і прынёс нам гэтую Перамогу! Менавіта светлая і добрая памяць аб доблесных подзвігах нашых ветэранаў дапамагае нам сустракаць новыя рассветы і радавацца мірнаму небе…
>>>Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Часопіс “Звъзда”
Добры дзень, дарагія сябры! Як заўсёды па чацвяргах з вамі рубрыка “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”. Фонды нашага музея пастаянна папаўняюцца і музейныя прадметы дазваляюць даведацца аб тых ці іншых падзеях з побыту гараджан нашага горада канца XIX-пачатку XX стагоддзя. Эканамічнае развіццё дазваляла нашым жыхарам таго часу частку сродкаў накіроўваць на фарміраванне асабістых бібліятэк, у якія ўваходзілі не толькі газеты але і часопісы. У гэтым неацэнную дапамогу ім аказваў перыядычны друк. Выдавалася вялікая колькасць часопісаў і газет як у сталіцы імперыі Санкт-Пецярбургу, так і ў губернскіх гарадах. Яны…
>>>Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Талер правінцыі Утрэхт.
У цяперашні час у экспазіцыі Музея гісторыі Магілёва прадстаўлена досыць рэдкая манета – “талер (рэйксдальдэр) правінцыі Утрэхт 1694 года”, перададзеная музею ў 2018 годзе мецэнатам Валерыем Мікалаевічам Казаковым. На аверсе – рыцар, закаваны ў браню з мячом на правым плячы, які трымае левай рукой шчыт з гербам правінцыі Утрэхт. Герб правінцыі складаецца з гербаў архібіскупства Утрэхт (1 і 4 часткі, вядомы з 1291 г.), Галандыі (2 і 3 часткі, вядомы з 1528 г.). Па баках-лічбы даты: “1694”. Па крузе-надпіс легенды. На рэверсе манеты – каранаваны Нідэрландскай каралеўскай каронай геральдычны шчыт…
>>>Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Кніга “Дзіцячае чытанне для сэрца і розуму”
У гэты чацьвер мы прадстаўляем нашым чытачам цікавае выданне часоў Кацярыны ІІ, што захоўваецца ў фондах нашага музея. Гэта кніга 1788 года выдання невялікага зручнага памеру ў трывалай скураной вокладцы “Дзіцячае чытанне для сэрца і розуму” часткі XIII і XIV. Гэта першы дзіцячы часопіс у Расійскай імперыі, які выдаваўся ў 1785-1789 гг. ва універсітэцкай друкарні выдаўца і грамадскага дзеяча Мікалая Іванавіча Новікава штотыдзень як бясплатны дадатак да газеты «Московские ведомости». Нумары за квартал аб’ядноўваліся ў кніжкі. За пяць гадоў выйшла 20 такіх кніг. Адна з якіх і захоўваецца у фондах…
>>>Прэзентацыя кнігі “Верхний замок Витебска IХ – ХVIII вв”
19 красавіка 2022 года ў Музеі гісторыі Магілёва адбылася прэзентацыя кнігі “Верхний замок Витебска IХ – ХVIII вв” беларускага археолага, кандыдата гістарычных навук ( з 1991), дацэнта (з 1995) Калядзінскага Леаніда Уладзіміравіча. Леанід Уладзіміравіч – легенда беларускай археалогіі, адзін з аўтарытэтнейшых даследчыкаў беларускага сярэднявечча. Ён праводзіў археалагічныя раскопкі ў г. Віцебску, г. Слуцку і г. Капылі Мінскай вобл., на тэрыторыі Любчанскага замка Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. У ваколіцах г. Слуцка вывучаў курганны могільнік ХІІ–ХІІІ стст. каля в. Васілінкі, курганы каля в. Садкі Капыльскага р-на Мінскай вобл. Даследаваў курганны могільнік ХІІ–ХІІІ…
>>>Магілёў памятае. Створым сямейны альбом Вялікай Перамогі.
Дарагія Магілёўцы! Напярэдадні свята 9 мая – Дня Перамогі ўпраўленне культуры Магілёўскага гарвыканкама і ўстанова культуры «Музей гісторыі Магілёва» прапануе прыняць удзел у праекце па стварэнні інтэрактыўнай экспазіцыі “Магілёў памятае. Створым сямейны альбом Вялікай Перамогі” у імя памяці тых, хто здзейсніў подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны. Так давайце занясем сваю лепту ў агульны праект і ўмацуем цікавасць да гісторыі Вялікай Перамогі. Для ўдзелу ў дадзеным праекце неабходна адправіць/прынесці ў Музей гісторыі Магілёва (гарадская ратуша) фатаграфіі ваенных гадоў, лісты і невялікі аповяд пра блізкага чалавека, чыя гісторыя звязана з вызваленнем…
>>>Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. “Горад якога няма. Гісторыя ў паштоўках”
Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! Вось ужо паўгода мы сустракаемся па чацвяргах і раскрываем для вас чарговую музейную таямніцу. Я думаю, што сённяшняя таямніца будзе мець працяг, а мы выйдзем за звыклыя рамкі: размова будзе не столькі аб самім прадмеце, колькі аб тым, што на ім намалявана. У фондах музея знаходзіцца невялікая калекцыя старажытных паштовак з відамі губернскага Магілёва. Адна з іх была падораная вядомым мастаком і мастацтвазнаўцам Вячкай Целешам, які ў 1998 годзе быў удзельнікам I Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя Магілева: мінулае і сучаснасць». На падоранай паштоўцы намаляваны…
>>>