28 чэрвеня ў Магілёў прыбудзе мабільная экспазіцыя «Дарогамі памяці»
Дарагія магілёўцы і госці нашага горада! 28 чэрвеня ў дні святкавання 755-годдзя горада Магілёва ў рамках патрыятычнага праекта “дарогамі памяці” ў абласны цэнтр прыбудзе мабільная экспазіцыя, створаная з фондаў музея Вялікай Айчыннай вайны. Мабільны музей размесціцца на пляцоўцы каля гарадской ратушы. Працаваць мабільны музей будзе ў Магілёве ўсяго адзін дзень, усе жадаючыя змогуць бясплатна паглядзець экспанаты, а таксама зрабіць памятныя фота – для гэтага будуць абсталяваныя спецыяльныя фотазоны. У мабільным музеі будуць прадстаўлены 5 раздзелаў, якія раскажуць аб пачатку вайны на тэрыторыі нашай краіны, партызанах і падпольшчыках, юных патрыётах, што…
>>>