# play # Ратуша Навіны

ХІІI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя  “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”

УПРАЎЛЕННЕ КУЛЬТУРЫ МАГІЛЁЎСКАГА ГАРВЫКАНКАМА УК “МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ МАГІЛЁВА” ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ! Запрашаем Вас прыняць удзел у працы ХІІI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі  “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”, прысвечанай Году міра і стварэння, якая адбудзецца 28-29 чэрвеня 2023 года ў г. Магілёве (Беларусь). Праблемнае поле канферэнцыі: Старажытная гісторыя і археалогія Верхняга Падняпроўя і Пасожжа. Сацыяльна-эканамічная і палітычная гісторыя і сучаснасць рэгіёна. Ваенная гісторыя. Чалавек на вайне: штодзённасць і культурныя вобразы. Гераічная абарона Магілёва летам 1941 года.Падзеі Вялікай Айчыннай вайныі і вызваленне Магілёўшчыны. Магілёў і Магілёўшчына ў падзеях 1917-1919 гг. Канфесійныя працэсы…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё фотавыставы “Світанак над Свіслаччу”

Адкрыццё фотавыставы “Світанак над Свіслаччу”. Гэта сумесны праект народных фотаклубаў “Вясёлка” (г.Магілёва) і “Раніца” (г. Асіповічы), у якім прадстаўлены фатаграфіі ўдзельнікаў фотапленэра, які адбыўся ў маі 2022 года на маляўнічым беразе ракі Свіслач.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Фотавыстава «Світанак над Свіслаччу»

18 студзеня ў 17: 00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыставы «Світанак над Свіслаччу». Гэта сумесны праект народных фотаклубаў «Вясёлка» (г. Магілёва) і «Раница» (г. Асіповічы). У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 фатаграфій васемнаццаці ўдзельнікаў фотапленэра, які адбыўся ў маі 2022 года на маляўнічым беразе ракі Свіслач. Узрост удзельнікаў – ад чатырнаццаці да сямідзесяці пяці гадоў. Фотапленэр праходзіў у два этапы, другая частка традыцыйна адбылася ў пасёлку Ялізава з яго маляўнічым ландшафтам. Гісторыя пленэру на Свіслачы пачалася з 1988 года, арганізатарам якога быў вядомы беларускі фотамастак Зіновій Шэгельман, чые работы прадстаўлены на…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Швайка

Вітаем шаноўных аматараў даўніны. У новым годзе працягваем знаёміць Вас з цікавымі прадметамі з нашых фондаў і іх гісторыяй у межах праекта “Музейныя таямніцы ….або з гісторыі аднаго прадмета”! Войны на нашай зямлі пакінулі пасля сябе шмат артэфактаў. Многія з якіх кемлівыя гаспадары пасля прыстасоўвалі да мірнага жыцця. Такая своеасаблівая атрымлівалася канверсія. Вось, напрыклад, перад вамі прадмет падобны да стылету, але гэта “швайка” – прылада, што забрала шмат свінячых жыццяў. У кожнай мясцовасці былі свае спосабы і прылады для біцця кабана, дасведчаныя майстры ведалі з дзясятак спосабаў забіць кабана па-ціхаму,…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава «Каляровая скарбонка» працягвае работу

У выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрылася традыцыйная выстава «Каляровая скарбонка». На ёй прадстаўлены яркія работы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: жывапісныя і графічныя кампазіцыі, лялькі і цацкі. І ёсць некалькі прычын, чаму трэба ўбачыць усё сваімі вачыма. Хочаце падоўжыць сабе святочны настрой-прыходзьце на “Каляравую скарбонку”. Такой разнастайнасці выдатных навагодніх і калядных работ, бадай, нельга знайсці больш нідзе. Тут і сімвалы года, зайчыкі, ва ўсёй красе, дзядулі маразы, якія ўважліва вывучаюць гасцей выставы, мілыя анёлы і снегавікі – сумныя і вясёлыя. А яшчэ, пры ўсёй непасрэднасці і святочнасці, дзеці ўкладаюць у…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава «Каляровая скарбонка»

4 студзеня 2023 года ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адкрылася цудоўная выстава «Каляровая скарбонка». На выставе прадстаўлены ўражлівыя, яркія, цікавыя работы ў розных відах выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: жывапісныя і графічныя кампазіцыі, лялькі і цацкі, дэкаратыўныя работы ў тэхніцы керамікі, батыку, выцінанкі. Гэты яркі творчы конкурс праводзіцца з 2015 года. Традыцыйна тэматыкай конкурсу з’яўляюцца навагоднія і калядныя святы, цікавыя зімовыя сюжэты. Канкурсанты праявілі фантазію і ўяўленне, рэалізавалі свае творчыя ідэі! У выставачнай зале прадстаўлены лепшыя працы канкурсантаў! 6 студзеня 2023 года ў 16.00 адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу!…

>>>