# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Курыцельная люлька.

Дарагія сябры, з вамі праект “Музейныя таямніцы ….або з гісторыі аднаго прадмета”! Паленне тытуню ў Еўропе пачалося толькі ў XVI ст. Найбольш зацятымі курцамі, якія пачалі масава ўжываць тытунь, былі брытанцы. У Беларусі гэты звычай распаўсюдзіўся з пачатку XVII ст.  і неўзабаве курыцельная люлька стала неад’емным атрыбутам культурнага слоя кожнага беларускага горада. Усе люлькі XVII – XVIII стст. звычайна дзеляцца на галандскія (выраблены з белай гліны з суцэльным маналітным гліняным мунштуком) і турэцкія (белагліняныя, шэрагліняныя і чырвонагліняныя з кароткай утулкай для драўлянага мунштука). Да значнай часткі вырабаў пасуе азначэнне так званыя турэцкія, бо яны выраблялася магілёўскімі ганчарамі на месцы,…

>>>
# play Навіны

Пайшла з жыцця мастак Марына Уладзіміраўна Несцярук.

Калектыў установы культуры «Музей гісторыі Магілёва» глыбока смуткуе наконт заўчаснага скону мастака музея Марыны Уладзіміраўны Несцярук і выказвае глыбокія спачуванні яе родным і блізкім.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава-аўтапартрэт «Я»

З 9 лютага ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» выстава-аўтапартрэт «Я». Запрошаныя ўдзельнікі – творча адораныя жыхары Магілёва і вобласці. Гэта ўнікальная магчымасць супрацоўніцтва ў адным творчым праекце самадзейных і прафесійных мастакоў. Экспазіцыя аб’ядноўвае работы сарака аўтараў, выкананых у розных стылях і тэхніках, жанрах і арт-праявах. Удзельнікамі праекта будуць арганізаваны мерапрыемствы па правядзенні майстар-класаў і музычна-паэтычных сустрэч. У перыяд правядзення выставы ўсе наведвальнікі змогуць прагаласаваць за ўпадабаную працу ў некалькіх намінацыях. Падчас урачыстага закрыцця, па выніках галасавання, адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў ганаровымі граматамі і сувенірамі. Выстава будзе дзейнічаць да 26…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Нясумныя выходныя ў выставачнай зале на праекце «Я»

Нясумныя выходныя ў выставачнай зале на праекце «Я»: 📌майстар клас Аксаны Красніцкай і Лідзіі Трызонавай «Кавейныя ілюзіі» з выкарыстаннем кавы для ўвасаблення творчых ідэй і фантазій, 📌майстар-клас Наталлі Салдаценкі «Фларыстычны калаж» (стварэнне фларыстычных калажаў з засушаных кветак і раслін).  

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

У выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрылася выстава-аўтапартрэт “Я”.

У выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрылася выстава-аўтапартрэт “Я”. Экспазіцыя аб’яднала работы 40 аўтараў, выкананых у розных стылях і тэхніках, жанрах і арт-праявах.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Аляксей Емяльянавіч Касцючэнка

Музей гісторыі Магілёва вітае прыхільнікаў нашага музея! З вамі рубрыка «Музейныя таямніцы… ці з гісторыі аднаго прадмета»… Сёння мы пазнаёмім вас з лёсам нашага земляка-героя часоў Першай Сусветнай вайны. Нядаўна музей наведаў унук Аляксея Емяльянавіча Касцючэнкі, поўнага кавалера Георгіеўскага крыжа Першай Сусветнай вайны (два сярэбраныя і два залатыя), і падзяліўся цікавай інфармацыяй аб сваім дзядулі. Нарадзіўся Аляксей Емяльянавіч у сяле Рабавічы Быхаўскага павета (цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобласці) у 1890 годзе, з сялян. Быў мабілізаваны ў Расійскую Імператарскую армію, служыў падпрапаршчыкам у 14-м Сібірскім стралковым палку. Узнагароджаны Георгіеўскімі крыжамі: 4-арт.…

>>>