# play # Ратуша Навіны

ХІІI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя  “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”

УПРАЎЛЕННЕ КУЛЬТУРЫ МАГІЛЁЎСКАГА ГАРВЫКАНКАМА

УК “МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ МАГІЛЁВА”

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ

ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!

Запрашаем Вас прыняць удзел у працы ХІІI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі  “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”, прысвечанай Году міра і стварэння, якая адбудзецца

28-29 чэрвеня 2023 года ў г. Магілёве (Беларусь).

Праблемнае поле канферэнцыі:

  1. Старажытная гісторыя і археалогія Верхняга Падняпроўя і Пасожжа.
  2. Сацыяльна-эканамічная і палітычная гісторыя і сучаснасць рэгіёна.
  3. Ваенная гісторыя. Чалавек на вайне: штодзённасць і культурныя вобразы.
  4. Гераічная абарона Магілёва летам 1941 года.Падзеі Вялікай Айчыннай вайныі і вызваленне Магілёўшчыны.
  5. Магілёў і Магілёўшчына ў падзеях 1917-1919 гг.
  6. Канфесійныя працэсы на Магілёўшчыне.
  7. З гісторыі развіцця грамадска-палітычнай, прававой і філасофскай думкі.
  8. Духоўныя традыцыі: літаратура і мастацтва.
  9. Асаблівасці матэрыяльнай культура рэгіёна.
  10. Рэч і слова: артэфакт і культурныя кантэксты артэфакта.
  11. Традыцыі адукацыі, выхавання і навукі.
  12. Музей у сучасным грамадстве. Музейныя рэтраспектывы і перспектывы Магілёва.
  13. Праблемы крыніцазнаўства, археаграфіі і гістарыяграфіі рэгіёна.
  14. Вобраз Магілёва ў культурных дыскурсах замежжа.Сувязі Магілёва з гарадамі- пабрацімамі і гарадамі-партнёрамі.
  15. Славутыя магілёўцы.
  16. Магілёў у кантэксце урбаністычных працэсаў.

     Зборнік матэрыялаў канферэнцыі будзе выдадзены да пачату канферэнцыі за кошт арганізатараў. Удзел у канферэнцыі бясплатны. Праезд удзельнікаў канферэнцыі, іх пражыванне і харчаванне аплачвае той бок, які камандыруе.

     Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.

     Для ўдзелу ў канферэнцыі  неабходна да 15 мая 2023 г. падаць матэрыялы дакладаў і заяўку ў аргкамітэт (у электронным выглядзе). У заяўцы пазначаюцца: прозвішча, імя, месца працы (вучобы), пасада, вучоная ступень і званне, тэма даклада, паштовы і электронны адрас, нумар тэлефона.
     Адрас аргкамітэта: 212030, Рэспубліка Беларусь, г.Магілёў, вул. Ленінская 1а, УК ”Музей гісторыі Магілёва”, тэл/факс +375 222 245011, е-mail: info@museumhm.by
     Сайт: www.museumhm.by

Патрабаванні да дакладаў:

     Матэрыялы даклада прадстаўляюцца ў рэдактары Word (версія не ніжэй 6.0) для Windows праз 1 інтэрвал шрыфтам Times New Roman 14, усе палі (верхняе, ніжняе, левае і правае) – па 2 см. Імя файла мусіць складацца з прозвішча і ініцыялаў аўтара.
     На першым радку ўказваецца індэкс УДК (выраўноўванне па левым краі). Далей праз інтэрвал з выраўноўваннем па цэнтры вялікімі літарамі друкуецца назва даклада; праз інтэрвал – прозвішча(ы) і ініцыялы аўтара(аў); на наступным радку – месца працы ці вучобы; на наступным радку ў круглых дужках – горад, краіна.
     З новага радка пры неабходнасці адзначаецца навуковы кіраўнік – яго вучоная ступень, вучонае званне, прозвішча і ініцыялы.
     З новага радка – анатацыя артыкула на беларускай ці рускай мове з ключавымі словамі (у адпаведнасці з мовай артыкула), анатацыя на англійскай мове з ключавымі словамі. Аб’ём кожнага рэзюмэ – да 500 знакаў з прабеламі, да 7 ключавых слоў.
     Далей з новага радка (абзацны водступ 1,25 см) друкуецца тэкст даклада. Зноскі на літаратуру даюцца ў квадратных дужках. Табліцы ўстаўляюцца ў тэкст. Пасля асноўнага тэксту прыводзіцца спіс літаратуры ў алфавітным парадку (літаратура афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК). Аб’ём тэксту – да 6 (шасці) поўных старонак (уключаючы спіс літаратуры, ілюстрацыі (фармат tif 300 dpi), табліцы, схемы і г.д.).
     Не дапускаецца выраўноўванне тэкста з выкарыстаннем знакаў прабелу, сцісканне шрыфта і змяненне інтэрвала, выкарыстанне аўтаматычнай расстаноўкі пераносаў.
     Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору прадстаўленых тэкстаў. Матэрыялы з парушэннем указаных патрабаванняў, не адпаведныя тэматыцы канферэнцыі, крытэрыям навуковасці тэкста, альбо якія патрабуюць карэктуры, не дапускаюцца. Аргкамітэт не дае даведак аб ходзе экспертызы асобных прац.
     Асабістае запрашэнне на ўдзел у канферэнцыі будзе даслана пасля атрымання заяўкі, з матэрыялам даклада і станоўчага рашэння аргкамітэта наконт  прыняцця даклада да ўдзелу ў канферэнцыі.
     Аргкамітэт пакідае за сабой права ажыццяўляць перавод матэрыялаў у электронную форму з размяшчэннем іх у электронным архіве музея, на сайце музея і ў Расійскім індэксе навуковага цытавання на платформе elibrary.ru у вольным доступе.

 АРГКАМІТЭТ

Прыклад афармлення:

 УДК

НАЗВА ДАКЛАДА

Кавалёў І. І.
Установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова»
(г. Магілёў, Беларусь)

Анатацыя
Ключавыя словы
Summary
Keywords

…………………………………………………………
[1, с. 24; 2, арк. 232].

Літаратура:

  1. Мальдзіс, А. Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі / А. Мальдзіс. – Мінск: Лімарыус, 2001. – 384 с.
  2. Дакладная запіска // Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. – Ф. 234. Воп. 1. Спр. 286.