Выставачны арт-праект “Зорная восень”
У выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адкрыўся арт-праект “Зорная восень”. У экспазіцыі жывапіс, графіка, скульптура, кераміка – творы аўтараў Магілёўшчыны. Выстава будзе дзейнічаць да 24 верасня.
>>>У выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адкрыўся арт-праект “Зорная восень”. У экспазіцыі жывапіс, графіка, скульптура, кераміка – творы аўтараў Магілёўшчыны. Выстава будзе дзейнічаць да 24 верасня.
>>>31 жніўня 2023 года, а 16-й гадзіне, у Выставачнай зале ўстановы культуры “Музей гісторыі Магілёва” адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта “Зорная восень” сяброў Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Выстава “Зорная восень” прадстаўляе рэтраспекцыю мастацкіх твораў, звязаных з тэмай лёсу і жыцця чалавека, цікавасцю да навакольнага свету, гісторыі і культуры Беларусі. Творы аўтараў розных пакаленняў, сабраныя ў адной экспазіцыйнай прасторы, даюць магчымасць наведвальніку правесці дыялог, паразважаць і ўсвядоміць убачаннае. Гледачу прадстаўлены вопыт пераасэнсавання традыцый пакалення зорнай восені і новае бачанне творчасці маладзейшых майстроў.
>>>Музей гісторыі Магілёва інфармуе аб рэжыме працы ўстановы і кантактных дадзеных, па якіх людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць папярэдне паведаміць аб наведванні ўстановы і патрабаванай сітуацыйнай дапамозе. УК “Музей гісторыі Магілёва”. г. Магілёў, вул. Ленінская, 1А. Тэлефон для даведак: 76-86-30. Адказная асоба: Трафімава Ірына Іванаўна. Аўторак – нядзеля: 11.00-19.00 Прапануем вашай увазе відэаэкскурсію па музейнай экспазіцыі “Магілёў эпохі Магдэбургскага права”.
>>>Магілёўскія кінатэатры “Радзіма”, “Чырвоная Зорка”, “Космас” 14 верасня запрашаюць на прэм’ерны паказ гістарычнай драмы “На іншым беразе” (Беларусь, 2023, 115 хв., 12+) вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Дзеянні кінастужкі разгортваюцца ў 1925 годзе ў Заходняй Беларусі, далучанай Рыжскім мірным дагаворам да Польшчы. Новая ўлада імкнецца асіміляваць беларусаў, выкараніць мову, культуру і веру. Хваляванні, партызанская вайна, жорсткае прыгнечанне любых спроб захаваць нацыянальную ідэнтычнасць – усё гэта праз гісторыю галоўнага героя павінна быць убачыць гледачу. Рэжысёр-пастаноўшчык – Андрэй Хрулёў. У ролях: Данііл Чуп, Антаніна Дзівіна, Іван Батароў, Аляксей Лонгін, Руслан Чарнецкі і іншыя.…
>>>Установы культуры горада Магілёва актыўна падключыліся да ініцыятывы гарадскога камітэта ГА “БРСМ” па правядзенні квэста “Таямніцы роднага горада” для моладзі, якая працуе. Не застаўся ўбаку і Музей гісторыі Магілёва, на базе якога 25 жніўня адбылося адкрыццё квэста. Пасля ўступнай інструкцыі і раздачы маршрутных лістоў, удзельнікам на старце было прапанавана пад музыку выканаць комплекс танцавальна-аздараўленчых практыкаванняў, бо наперадзе быў актыўны пешы маршрут па горадзе. Кожная ўстанова культуры рыхтавала для моладзі тэматычныя заданні. На музейнай пляцоўцы трэба было знайсці ключавое слова, што і прымусіла ўдзельнікаў больш уважліва вывучыць экспазіцыю залы пасяджэнняў магістрата…
>>>25 жніўня ў вежы гарадской Ратушы УК “Музей гісторыі Магілёва” адкрылася выстава маладой фотамастачкі Дар’і Ягоравай. На выставе прадстаўлены шэраг мастацкіх фота-работ, зробленых на плёнкавы фотаапарат. Чорна-белая палітра абумоўлена канцэпцыяй сучаснай готыкі, якую сваім творчым бачаннем прадстаўляе Дар’я. Выцягнутыя сілуэты, гульні святла і ценяў, арыгінальныя кампазіцыйныя пабудовы дазваляюць пагрузіцца ў настрой фатаграфіі, адчуць намаляваную на фота атмасферу. Важным аспектам работ з’яўляецца фокус на архітэктуру горада Магілёва. Сучасны погляд на класіку, які адказвае на запыт новага пакалення ў строгасці выявы і сур’ёзнасці падачы. Прадстаўленне неа-готыкі ў сферы фатаграфіі ад Дар’і Ягоравай…
>>>Музейныя таямніцы ці з гісторыі аднаго прадмета. Кастыль будаўнічы. Не так даўно ў фонды УК «Музей гісторыі Магілёва» паступіў вельмі цікавы прадмет, знойдзены візуальна на схіле рэшткаў Блізкага вала, прыблізна ў тым месцы, дзе ў XVII стагоддзі магла знаходзіцца Дубровенская брама. Гэта кастыль будаўнічы, які ўражвае масіўнасцю і сваімі памерамі. Кастыль даўгаваты, (даўжыня 17 см) з трапецападобнай шасціграннай галоўкай і канічнай працоўнай часткай, канец якой выкаваны пад вастрыё. Выраблены ў XVII у г. Магілёве з жалеза, з дапамогай кавання. Выкарыстоўваўся пры будаўніцтве гарадскіх умацаванняў г. Магілёва (Блізкага вала), магчыма для…
>>>ПУХОЎСКІ ДЗМІТРЫЙ КАНСТАНЦІНАВІЧ (17.03.1966, г. Магілёў, Беларуская ССР), беларускі мастак, педагог. Працаваў выкладчыкам малюнка, жывапісу, кампазіцыі ў ДУА «Магілёўская Дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў». Удзельнік мастацкіх выставак (1993). Удзельнік і арганізатар міжнародных моладзевых пленэраў сумесна з Магілёўскай Лігай добраахвотнай працы моладзі, міжнародных тэматычных пленэраў для выкладчыкаў і студэнтаў сярэдніх і вышэйшых мастацкіх навучальных устаноў, якія праводзяцца Беларускай грамадскай арганізацыяй «Зялёны крыж», рэспубліканскіх пленэраў для выкладчыкаў мастацкіх школ. Працаваў у жывапісе ў жанрах пейзажа, нацюрморта. Аддаваў перавагу пленэрнаму жывапісу. Сярод работ: «Партрэт дзяўчынкі», «Зімовы пейзаж», «Касцёл Святога Станіслава, Магілёў», «Цень на снезе»,…
>>>Такую думку агучыў падчас Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць» парламентарый і гісторык Ігар Марзалюк Канферэнцыя прайшла ў Магілёве якраз у дзень нараджэння горада. У музеі гісторыі Магілёва сабраліся вучоныя, гісторыкі, краязнаўцы. Прагучала шмат цікавых дакладаў пра мінулае як горада, так і ўсяго Прыдняпроўскага рэгіёна. Матэрыялы канферэнцыі ўвайшлі ў чарговы зборнік, які быў выдадзены яшчэ напярэдадні двухдзённага мерапрыемства. Яго навуковым рэцэнзентам стаў доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі Ігар Марзалюк. Менавіта ён падчас круглага стала заявіў пра неабходнасць змянення даты заснавання горада на Дняпры. Сёння мы…
>>>