# play Навіны

Прэм’ерны паказ гістарычнай драмы “На другім беразе” (Беларусь, 2023, 115 хв., 12+)

Магілёўскія кінатэатры “Радзіма”, “Чырвоная Зорка”, “Космас” 14 верасня запрашаюць на прэм’ерны паказ гістарычнай драмы “На іншым беразе” (Беларусь, 2023, 115 хв., 12+) вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.

Дзеянні кінастужкі разгортваюцца ў 1925 годзе ў Заходняй Беларусі, далучанай Рыжскім мірным дагаворам да Польшчы. Новая ўлада імкнецца асіміляваць беларусаў, выкараніць мову, культуру і веру. Хваляванні, партызанская вайна, жорсткае прыгнечанне любых спроб захаваць нацыянальную ідэнтычнасць – усё гэта праз гісторыю галоўнага героя павінна быць убачыць гледачу.

Рэжысёр-пастаноўшчык – Андрэй Хрулёў. У ролях: Данііл Чуп, Антаніна Дзівіна, Іван Батароў, Аляксей Лонгін, Руслан Чарнецкі і іншыя.

Расклад можна даведацца на сайце www.mogilevkino.by.