# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё выставачнага праекта “Зорная восень”.

31 жніўня 2023 года, а 16-й гадзіне, у Выставачнай зале ўстановы культуры “Музей гісторыі Магілёва” адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта “Зорная восень” сяброў Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў.

Выстава “Зорная восень” прадстаўляе рэтраспекцыю мастацкіх твораў, звязаных з тэмай лёсу і жыцця чалавека, цікавасцю да навакольнага свету, гісторыі і культуры Беларусі. Творы аўтараў розных пакаленняў, сабраныя ў адной экспазіцыйнай прасторы, даюць магчымасць наведвальніку правесці дыялог, паразважаць і ўсвядоміць убачаннае. Гледачу прадстаўлены вопыт пераасэнсавання традыцый пакалення зорнай восені і новае бачанне творчасці маладзейшых майстроў.