# play Навіны

12 верасня прайшоў семінар ідэалагічных работнікаў вобласці

12 верасня дырэктар УК “Музей гісторыі Магілёва” Бяспанскі Сяргей Іванавіч прыняў удзел у семінары ідэалагічных работнікаў вобласці «Увекавечанне памяці загінуўшых пры абароне Айчыны і захаванне памяці ахвяр войнаў. Праца рэгіянальных міжведамасных працоўных груп па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны, ахвяр войн і генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

У рамках семінара адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае памяці воінаў, якія загінулі ў ліпені 1812 г. у бітве з французамі, і асвятленню абраза «Гасподзь Уседзяржыцель» у мемарыяльнай капліцы ў в. Салтанаўка.