# play # Ратуша Навіны

10 верасня прайшла экскурсія для людзей з асаблівымі патрэбамі

Ужо неаднаразова Музей гісторыі Магілёва прымяняе інклюзіўную форму музейнай камунікацыі, якая дазваляе людзям з асаблівымі патрэбамі знаходзіцца ў прасторы музея незалежна, на роўных умовах з іншымі людзьмі.

10 верасня члены Магілёўскай пярвічнай арганізацыі Грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” здзейснілі займальны шпацыр па гістарычным цэнтры горада і Магілёўскай ратушы.