# play # Ратуша Навіны

Інтэрактыўная пляцоўка УК “Музей гісторыі Магілёва” на агульнагарадскім свяце “Дзеці за шчаслівую будучыню”

Інтэрактыўная пляцоўка УК “Музей гісторыі Магілёва” на агульнагарадскім свяце “Дзеці за шчаслівую будучыню”, прысвечаным Дню ведаў.

На пляцоўцы можна было пазнаёміцца з дзейнасцю музея. Каб будучыня была стваральнай і пазітыўнай, трэба ведаць гісторыю сваёй краіны, горада, свайго роду, у гэтым і можа дапамагчы Музей гісторыі горада. Віншуем з Днём ведаў і запрашаем усіх юных сяброў, бацькоў і педагогаў на нашыя музейныя заняткі, экспазіцыі і выставы.