# play # Ратуша Гісторыя Навіны

На перакрыжаваннях гісторыі. Ігар Марзалюк: Магілёў можа стаць на два стагоддзі старэйшым

Такую думку агучыў падчас Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць» парламентарый і гісторык Ігар Марзалюк Канферэнцыя прайшла ў Магілёве якраз у дзень нараджэння горада. У музеі гісторыі Магілёва сабраліся вучоныя, гісторыкі, краязнаўцы. Прагучала шмат цікавых дакладаў пра мінулае як горада, так і ўсяго Прыдняпроўскага рэгіёна. Матэрыялы канферэнцыі ўвайшлі ў чарговы зборнік, які быў выдадзены яшчэ напярэдадні двухдзённага мерапрыемства. Яго навуковым рэцэнзентам стаў доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі Ігар Марзалюк. Менавіта ён падчас круглага стала заявіў пра неабходнасць змянення даты заснавання горада на Дняпры. Сёння мы…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Кнiга “Евангелие напрестольное”, 1773 г.

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Добры дзень, дарагія сябры і прыхільнікі нашага музея. Сёння мы пагаворым аб унікальнай кнізе, якая з’явілася ў установе адной з першых: ва ўжо далёкім 1995 годзе яна была набытая ў прыватнай асобы. Гэта “Евангелие напрестольное”, якое было выдадзена ў 1773 годзе ў друкарні Кіева-Пячэрскай лаўры. Напрастольнае Евангелле з’яўляецца аб’ектам царкоўнага шанавання – да яго прыкладваюцца нароўні з напрастольным Крыжам і абразамі. Гэтая кніга – абавязковы атрыбут праваслаўнага храма, якая належыць на пасад у алтары і выносіцца святаром толькі для чытання. У чым жа…

>>>
# play Выставы Навіны

На плошчы Адзінства адкрылася галерэя пад адкрытым небам.

Мастацтва пад адкрытым небам – творчасць, якая аб’ядноўвае. У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада Магілёва і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на плошчы Адзінства, адкрылася галерэя пад адкрытым небам. Выстава складаецца з двух секцый. Адна з іх – “Магілёў вачыма сяброў”, дзе прадстаўлены больш за 40 мастацкіх работ з відамі г. Магілёва юных жыхароў з гарадоў-пабрацімаў і гарадоў-партнёраў г. Магілёва. Удзельнікамі выставы пад адкрытым небам сталі 13 гарадоў, з якімі ў Магілёва склаліся шматгадовыя сяброўскія адносіны – Бранск, Волагда, Грозны, Звянігарад, Краснаярск, Омск, Тула, Табольск, Самара, Санкт-Пецярбург (Фрунзенскі і Колпiнскi раёны),…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Фотавыстава “Горад і яго наваколлі” фотамастака Арцёма Кокіна.

1 ліпеня 2023 года ў Ратушнай вежы Музея гісторыі Магілёва адкрылася фотавыстава “Горад і яго наваколлі” маладога таленавітага Магілёўскага фотамастака Арцёма Кокіна. Індывідуальнае бачанне архітэктуры і прыродных з’яў, своеасаблівы аўтарскі стыль – усё гэта наведвальнікі змогуць убачыць у працах Арцёма Кокіна, чыё імя, без сумневу, ўстане ў адзін шэраг з самымі вядомымі фотамастакамі.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Урачысты прыём дэлегацый гарадоў-пабрацімаў.

1 ліпеня 2023 года ў Музеі гісторыі Магілёва адбыўся ўрачысты прыём дэлегацый гарадоў-пабрацімаў. Старшыня Магілёўскага гарвыканкама А.В. Студнеў ад імя ўсіх магілёўцаў прымаў віншаванні З Днём горада ад гасцей з Хабараўска, Астрахані, Тулы, Омска, Самары, Краснаярска, Сыктыўкара, Бранска, Звянігарада, Смаленска, Фрунзенскага раёна Санкт-Пецярбурга, кітайскіх гарадоў Нанкін і Сіань, нямецкага Вітэнберга, турэцкага горада Бурса, Сумгайыт (Азербайджан), Худжанд (Таджыкістан), а таксама з розных куткоў Беларусі. У Магілёва з’явіўся яшчэ адзін горад-партнёр .Быў падпісаны пратакол аб намерах супрацоўніцтва і сяброўскіх адносін з горадам Худжанд (Таджыкістан).

>>>
# play # Ратуша Навіны

Перфоманс Мастака з Турцыі прафесара Архана Джэбраілаглу

29 чэрвеня 2023 года ў рамках арт-праекта “Магілёў вачыма гасцей” адбыўся перфоманс Мастака з Турцыі прафесара Архана Джэбраілаглу. Кожная яго праца-шэдэўр, зараджаны энергетыкай і жыццёвай сілай. Жывы, непасрэдны і харызматычны, ён паказаў як можна візуалізаваць свае эмоцыі. Гэты перфоманс даў магчымасць гледачам адчуць усю глыбіню беспрадметнасьцю мастацтва нефігуратыўнага жывапісу.

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

ХІІІ Міжнародная канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”

28-29 чэрвеня 2023 г. у “Музеі гісторыі Магілёва” праходзіць ХІІІ Міжнародная канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”. У ёй удзельнічаюць навукоўцы з інстытута гісторыі НАН РБ, выкладчыкі і студэнты вышэйшых і сярэдне – спецыяльных навучальных устаноў Беларусі, супрацоўнікі архіваў і музеяў. 29 чэрвеня адбудзецца прэзентацыя зборніка навуковых прац, выдадзеных па матэрыялах канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”. У зборнік увайшлі больш за 70 артыкулаў уддзельнікаў канферэнцыі.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Міжнародны арт-пленэр “Магілёў вачыма гасцей”

З 25 чэрвеня па 2 ліпеня ў абласным цэнтры пройдзе міжнародны арт-пленэр “Магілёў вачыма гасцей”, прысвечаны Году міру і стварэння. Гэта штогадовы традыцыйны праект. З 2017 года адбылося пяць пленэраў, у якіх удзельнічалі не толькі беларускія жывапісцы, але і мастакі многіх краін свету. У арт-пленэры 2023 года прымуць удзел мастакі з Расіі, Турцыі, Узбекістана. Беларусь прадставіць Аксана Еўдакіменка, член магілёўскай арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў. І зноў новы погляд на Магілёў: працы арт-пленэра гэтага года будуць розныя па тэхніцы і стылі – гэта рэалістычныя пейзажы Юліі Жукавай і Алены Бражуненка, перфомансы…

>>>