# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава В.М. Плаксіна «Бог ёсць каханне».

3 красавіка ў выставачнай зале адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі твораў члена Саюза дызайнераў СССР і Рэспублікі Беларусь В.М. Плаксіна. Валерый Плаксін нарадзіўся ў 1945 годзе ў Ленінградзе. Скончыў факультэт прыкладнога мастацтва Маскоўскага тэхналагічнага інстытута. У 1986 годзе па просьбе адміністрацыі магілёўскага прадпрыемства «Магатэкс» быў запрошаны працаваць начальнікам мастацкай майстэрні і больш за трыццаць гадоў займаўся дызайнам тканін. Валерый Мікалаевіч стварыў звыш тысячы малюнкаў роспісу па тканіне. А яшчэ паралельна ствараў карціны ў арыгінальным выкананні: роспіс тканіны ў тэхніцы сублімацыі, так як гэта бачыць аўтар. Асноўным аб’ектам творчасці майстра з’яўляюцца не…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Завяршэнне выставы “Усмешка нам заўсёды да твару”.

Напрыканцы самай пазітыўнай вясенняй выставы ў выставачнай зале, вельмі цёпла і па-хатняму ўтульна, прайшло мерапрыемства “Усмешка нам заўсёды да твару”. Дзякуем усім, хто быў датычны да арганізацыі мерапрыемства і самой выставы.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Прыём дэлегацыі з Калінінграда.

2 красавіка ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі УК “Музей гісторыі Магілёва” прыняў дэлегацыю дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры “Абласны Дом народнай творчасці” Калінінграда, Расійская Федэрацыя. Гасцей пазнаёмілі з экспазіцыяй музея і гісторыяй горада.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Адчынены пад’ём на вежу Ратушы.

З прыходам цёплых вясновых дзён у магіляўчан і гасцей горада з’явілася магчымасць атрымаць асалоду ад жывапісных відаў Магілёва з гарадской Ратушы. Музей гісторыі Магілёва адкрыў доступ наведвальнікам да назіральнай пляцоўкі на Ратушы. Менавіта тут, з вышыні птушынага палёту, наш горад і яго наваколлі адчыняюцца як на далоні. Кожны жадаючы можа разгледзець панараму горада, ды яшчэ і выкарыстоўваючы панарамны бінокль японскай вытворчасці FUJINON 25×150 з 25-кратным набліжэннем, які дазваляе атрымаць якасны малюнак выдаленых аб’ектаў. Перад вачыма адкрываюцца фантастычныя віды на Задняпроўе і маляўнічую лукавіну Дняпра, раён Паднікольля. Пры такім разглядзе нават…

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

Сустрэча старшыні Магілёўскага гарвыканкама Аляксандра Студнёва з дэлегацыяй Санкт-Пецегбурга

Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнёў правёў прыём дэлегацыі Санкт-Пецярбурга, якая наведвае абласны цэнтр у рамках “Пецярбургскіх сустрэч”, якія праходзяць гэтымі днямі ў Беларусі. Сяброўства паміж Магілёвам і раёнамі горада Санкт-Пецярбурга доўжыцца ўжо шмат гадоў. Была агучана прапанова ў бягучым годзе наладзіць пабрацімскія адносіны і, тым самым, яшчэ больш умацаваць дзелавыя сувязі. Бакі таксама адзначылі неабходнасць актыўна развіваць супрацоўніцтва не толькі ў сферы эканомікі, але і ў сферы культуры, адукацыі, спорту, маладзёжнай палітыкі. Асаблівае значэнне мае сёння і рэалізацыя сумесных праектаў, накіраваных на патрыятычнае выхаванне школьнікаў і моладзі. Пасля завяршэння сустрэчы…

>>>
# play Выставачная зала Навіны

Усмешка нам заўсёды да твару

Дарагія сябры! Напярэдадні Дня смеху запрашаем адцягнуцца ад паўсядзённых абавязкаў і правесці нянудную нядзелю з намі, напоўніўшы дзень радасцю і станоўчымі эмоцыямі, смехам і весялосцю! Усмешка – важная частка камунікацыі, якая робіць нас больш прывабнымі, адкрытымі і добрымі. Чакаем усіх на сустрэчы з назвай “Усмешка нам заўсёды да твару”, якая адбудзецца 31 сакавіка ў 15:00. У праграме: гісторыя паходжання Дня смеху, гумарыстычныя вершы, вясёлыя шаржы і прыемныя сюрпрызы, а таксама сусветныя хіты ў выкананні вядомых магілёўскіх музыкаў пад кіраўніцтвам Сяргея Канаплёва.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Дадатак “Современная жизнь” да часопіса “Природа и люди”.

Рубрыка «Музейныя таямніцы ці з гісторыі аднаго прадмета» вітае ўсіх. Развіццё Расійскай імперыі і яе губерняў у першай палове XIX пачатку XX ст. было звязана са з’яўленнем новых тэндэнцый у літаратурным і грамадска-палітычным жыцці. Хуткімі тэмпамі развіваюцца сродкі масавай інфармацыі. З’яўляецца вялікая колькасць часопісаў рознай тэматыкі. І сярод іх ёсць тыя, якія выдзяляюцца высокім узроўнем прафесіяналізму, якасцю інфармацыі і дазваляюць быць у курсе апошніх навуковых дасягненняў. Адным з такіх стаў часопіс “Природа и люди”. Ён выдаваўся з лістапада 1889 года па красавік 1918 года выдавецтвам П.П. Сойкіна ў Санкт-Пецярбургу. З…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Інклюзіўная выстава “З намі, а не для нас”

28 сакавіка ў 12:00 у салоне выставачнай залы адбудзецца адкрыццё інклюзіўнай выставы «З намі, а не для нас». У экспазіцыі прадстаўлены работы навучэнцаў ДУА “Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” і аб’яднання па інтарэсах “Вясёлыя гадзіны” ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Агат”. Праца такіх творчых аб’яднанняў дае магчымасць навучэнцам спрабаваць сябе ў розных галінах творчасці. А выстава дасць магчымасць гледачу ўбачыць, даведацца, адчуць, зразумець нашых асаблівых дзяцей праз іх творчасць і гэта наша агульная задача.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Музейны занятак пра падзеі, якія нельга забыць.

21 сакавіка 2024 года Музей гісторыі Магілёва арганізаваў і правёў два музейныя заняткі-квэсты «Маленькія салдацкія хітрасці, салдацкая кемлівасць, веды і вопыт» для навучэнцаў ДУА «Гімназія №4» і ДУА «СШ №5». Заняткі праводзіў на пл. Славы, на вале з боку ракі Дубровенкі, а таксама ў парку ім. М. Горкага навуковы супрацоўнік музея Хаванскі Пётр Іванавіч. Рабяты выслухалі аповед пра слаўныя, гераічныя і трагічныя падзеі, якія тут адбываліся, пачынаючы з сярэднявечча і да другой паловы ХХ – га стагоддзя, але ў асноўным упор рабіўся на падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Школьнікі даведаліся пра…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Музейны занятак “Гісторыя Канстытуцыі нашай краіны”

Музейны занятак “Гісторыя Канстытуцыі нашай краіны” да 30-годдзя прыняцця Канстытуцыі РБ праведзены для навучэнцаў ДУА “Спецыяльная школа №1 г.Магілёва”. Навуковы супрацоўнік музея Сухаркоў Віталь Васільевіч расказаў аб станаўленні беларускай дзяржаўнасці, аб сутнасці і змесце канстытуцыйных прынцыпах, гісторыі самой Канстытуцыі. Удзельнікі пазнаёміліся з музейнай рэліквіяй – Статутам Вялікага Княства Літоўскага 1588 года – гэта збор законаў, па якіх жылі нашы продкі.

>>>