# play Навіны

7 красавіка – Сусветны дзень здароўя!

Сусветны дзень здароўя – усеагульнае свята ўсіх людзей, якія прытрымліваюцца асноў здаровага ладу жыцця, адзначаецца штогод 7 красавіка ў дзень стварэння ў 1948 годзе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Паважаныя аматары гісторыі і прыхільнікі здаровага ладу жыцця!

Ва ўсе часы захаванне здароўя было не толькі асабістай цікавасцю кожнага чалавека, але і цікавасцю дзяржавы. Наша новая рубрыка “Здароўе на ўсе часы” будзе знаёміць вас з цікавымі фактамі, дакументамі, прадметамі, гістарычнымі падзеямі, звязанымі з тэмай здароўя і ўсімі прычынна-выніковымі перадумовамі для яго захавання.

Вось якія дзеянні рабіліся ваенным Міністэрствам у 1888 годзе. Вывучыўшы вынікі аглядаў дапрызыўнікаў, “адзначаючы аднабаковае развіццё духу ва ўрон целу”, Міністэрству народнай асветы было прапанавана ўвесці ў грамадзянскіх установах выкладанне ваеннай гімнастыкі. Была зацверджана “Інструкцыя і праграма выкладання гімнастыкі ў мужчынскіх навучальных установах”. У дакуменце падкрэслівалася, што гімнастыка карысная для фізічнага развіцця дзяцей. Выхавання іх характару. Пачалі стварацца таварыствы садзейнічання фізічнаму развіццю навучэнскай моладзі. У 1898-м такое таварыства з’явілася ў Магілёве. У гарадскім вучылішчы былі арганізаваны ўрокі гімнастыкі. Неўзабаве ўрокі гімнастыкі сталі праводзіцца рэгулярна не толькі для хлопчыкаў, але і для дзяўчынак.