# play # Ратуша Гісторыя Навіны

Зацверджана эмблема 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Эмблема адлюстроўвае сілу і няскоранасць беларускага народа.

Летам 1944 года пачалася аперацыя «Баграціён», падчас якой Беларусь была поўнасцю вызвалена ад нацысцкай акупацыі.

Не маючая сабе роўных па прасторавым размаху, Беларуская наступальная аперацыя па праве лічыцца найбуйнейшым дасягненнем ваеннага мастацтва. У выніку яе была разгромлена наймацнейшая групоўка вермахта.

Гэта стала магчымым дзякуючы мужнасці, гераізму, рашучасці і самаахвяраванню сотняў тысяч савецкіх воінаў і беларускіх партызан, многія з якіх загінулі смерцю адважных на нашай зямлі ў імя Перамогі над ворагам.