# play Выставачная зала Навіны

Віншаванне з Новым годам у выставачнай зале

Новы год самае любімае і цудоўнае свята з чароўнымі ператварэннямі! І сёння навучэнцаў 2-А і 2-Д СШ №46 у выставачнай зале сустракалі Снежная каралева і Астролаг. Хлопцы паспрабавалі сябе ў творчасці, пагулялі ў інтэлектуальныя гульні, атрымалі невялікія сувеніры. Шчаслівыя ўсмешкі дзяцей сталі галоўным падарункам адыходзячага года!!!

>>>
# play # Ратуша Навіны

Віншаванне Салтанаўскага пансіяната.

Каляды і Новы год – цудоўныя святы, звязаныя з чаканнем выканання ўсіх жаданняў і надзеямі на лепшае ў надыходзячым годзе. Сёння, традыцыйна, мы віншавалі жыхароў Солтанаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Майстар-клас па вырабе навагодняга ўпрыгожвання праводзілі Любоў Шаўчук і Алёна Іванчыкава. Гэтая сустрэча падарыла ўсім масу станоўчых эмоцый.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямнiцы. Карціна Базыля Камарова

Дарагія сябры, з вамі праект «Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета»! Гэты выпуск прысвечаны вядомаму магілёўскаму мастаку Базылю Камарову. У рамках Года міру и стварэння ў выставачнай зале адбылася яго юбілейная выстава  «Шчырасць адзіноты». Экспазіцыя ўключала некалькі мастацкіх цыклаў і серый, а таксама асобных твораў жывапісу і графікі, сабраных у адной зале. Творчасць Базыля Камарова адрозніваецца глыбокай філасофскай праработкай, карціны старога Магілёва, выкананыя з гістарычнай дакладнасьцю, лічацца лепшымі рэканструкцыямі сярэднявечча. У экспазіцыйнай зале музея знаходзіцца карціна Базыля Камарова «Аблога Магілёва войскамі Януша Радзівіла падчас вайны Расіі і Рэчы Паспалітай»,…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Навагодні квэст «Ноч чараўніцтва ў Ратушы»

Навагодні квэст “Ноч чараўніцтва ў Ратушы” пройдзе ў Музеі гісторыі Магілёва 29 снежня 2023 года з 21:00 да 23:00. Далёкае мінулае, загадкавыя героі легенд і рэальныя гістарычныя асобы будуць узнікаць на шляхі ўдзельнікаў квэста. Праходзячы лабірынтамі гісторыі, разгадваючы музейныя таямніцы і загадкі, кожны зможа праявіць кемлівасць і знаходлівасць, адчуць камандны дух. Усё таемнае, можа стаць відавочным – у гэтым і ёсць чараўніцтва! Бо за кожным музейным прадметам раскрываецца цэлая эпоха стагоддзяў, стваральнае жыццё гараджан. Чароўныя гукі музыкі ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Магілёўская гарадская капэла створаць атмасферу свята і…

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Падарожжа ў казачную краіну Адлюстраванню.

Падарожжа ў казачную краіну Адлюстраванню адбылося ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” для навучэнцаў малодшых класаў ДУА “СШ №46 г. Магілёва”. У рамках мерапрыемства прайшла аўтарская сустрэча з мастаком керамістам Антонам Ціханаўцам. Удзельнікі пазнаёміліся з работамі мастакоў і самі паспрабавалі памаляваць. Чаяванне і новыя знаёмствы пакінулі добрыя ўражанні ад нянудных выходных.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Запалкачка.

Добры дзень, дарагія сябры нашага музея. З вамі рубрыка “Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета”. Пачатак гэтага артыкула будзе даволі незвычайным, але пра ўсё па парадку. Засваенне агню старажытнымі людзьмі стала пераломным момантам у сацыяльнай эвалюцыі чалавецтва. У познім палеаліце людзі навучыліся здабываць агонь штучным шляхам і аж да сярэдзіны 19 стагоддзя карысталіся крамянёвым крэсівам. І толькі ў 1813 годзе ў Вене была зарэгістраваная першая запалкавая мануфактура па вытворчасці хімічных запалак. Сучасная запалкавая скрынка мала чым адрозніваецца ад свайго далёкага сваяка і так як выглядаў ён не зусім прэзентабельна,…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыўся выставачны праект “ШУМ”

29 лістапада адбылося адкрыццё сумеснага выставачнага праекта “ШУМ” маладых магілёўскіх мастакоў Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава. На экспазіцыйнай пляцоўцы ўзаемадзейнічаюць два віды выяўленчага мастацтва – керамікі і жывапісу. У рамках праекта пройдуць творчыя сустрэчы, майстар-класы для дзяцей і моладзі. Наведаўшы выставу, Вы зможаце акунуцца ў атмасферу мастацтва, якое адцягне вас ад мітусні шумнага горада. Выстава дэманструецца да 17 снежня.

>>>