Музычны салон – “Цуд на Каляды”
Запрашаем Вас на святочны канцэрт камерна-інструментальнага ансамбля “Gold String Quartet“. У праграме – багатая палітра твораў ад класікі да сучаснасці! Канцэрт адбудзецца 28 снежня ў 15.00. Кошт квіткоў – 5 руб.
>>>Запрашаем Вас на святочны канцэрт камерна-інструментальнага ансамбля “Gold String Quartet“. У праграме – багатая палітра твораў ад класікі да сучаснасці! Канцэрт адбудзецца 28 снежня ў 15.00. Кошт квіткоў – 5 руб.
>>>“Хрустальны свет жанчыны” Выстава фотаздымкаў і мастацкіх твораў Мірона Шчудло праходзіць у Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва з 4 па 15 снежня.
>>>27 лістапада ў 17.00 у Выставачнай зале музея па вул. Болдзіна, 1 адбудзецца прэзентацыя гістарычнага рамана Алега Давіда Лісоўскага “Кніга” і адкрыццё выставы ілюстрацый да гэтага рамана І. Адамовіча (і іншых прац мастака).
>>>1 лістапада ў 17.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Летуценне пастаянства” – прысвечаная памяці выбітнага магілёўскага мастака, Фёдара Кісялёва. На выставе будуць прадстаўлены творы аўтара з калекцыі сям’і мастака. Выстава будзе праходзіць з 1 па 17 лістапада.Адначасова выстава твораў Фёдара Кісялёва будзе працаваць у межах праекта “Арт-вакно” Цэнтральнай гарадской бібліятэкі. Фёдар Кісялёў нарадзіўся 15 верасня 1946 года ў вёсцы Іванава Слабада Клімавіцкага раёна Магілёўшчыны. У 1971-м закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута, з 1978-га ён — сябра Беларускага саюза мастакоў. Фёдар Сцяфанавіч — прадстаўнік Віцебскай акварэльнай школы, вучань вядомых акварэлістаў Фелікса Гумена…
>>>16 кастрычніка 2019 г. у Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрыецца выстава беларускага фотамастака Уладзіміра Шарнікава “Мая Беларусь”. Уладзімір Шарнікаў – фотамастак з г. Бабруйска, аўтар шматлікіх персанальных выставаў, прызёр нацыянальных і міжнародных фотаконкурсаў. Нарадзіўся ў 1952 г. у Бабруйску, у 1972-1992 гг. служыў ва Ўзброеных сілах СССР і Беларусі, ветэран вайны ў Афганістане. З 1999 г. – фатограф газеты “Прэсбол”. Прадстаўлены праект “Мая Беларусь” – вынік шматгадовых паездак аўтара па беларускіх вёсках, жыццё і натуральнае хараство якіх па-майстэрску адлюстроўвае Уладзімір Шарнікаў у сваіх работах.
>>>Сябры! Ініцыятыва наша музея і калектыва аднадумцаў – правесці ў 2020 годзе ў Магілёве Фестываль беларускай мовы – цяпер на краўдфандынгавай платформе Social Weekend! Для таго, каб падтрымаць наш праект, неабходна адправіць СМС з кодам 2248 на кароткі нумар 7755. Падрабязна пра правілы галасавання можна даведацца тут. Фестываль беларускай мовы – ініцыятыва па правядзенні буйнога моўнага свята, якое будзе праходзіць на разнастайных пляцоўках і будзе ўключаць культуралагічныя, музычныя, адукацыйныя і забаўляльныя праграмы і майстар-класы. Час правядзення свята – красавік-травень 2020 года. Далучайцеся!
>>>Выстава ZooMoney арт-студыі Kirino Praddo будзе праходзіць з 3 па 13 кастрычніка ў Выставачнай зале музея гісторыі Магілёва (вул. Болдзіна – 1).
>>>5 год адзначае сёлета выканаўца магілёўскай фанфары, механічны трубач Магіслаў. 5 год ён штодня вітае магілёўцаў з балкона ратушы. 1 кастрычніка 2019 года, у 17.00, у Міжнародны Дзень музыкі, мы запрашаем усіх жадаючых адзначыць свята гарадскога трубача – Дзень гарніста. У праграме – традыцыйная віктарына ад стваральніка Магіслава, гадзіннікавага майстра Генадзя Галоўчыка, прэзентацыя новых набыткаў Музея гісторыі Магілёва і прыемны адпачынак ад суполкі “Беларускія танцы ў Магілёве” – майстар-клас па беларускіх традыцыйных танцах пад жывую музыку!
>>>Традыцыйная восеньская сумесная выстава мастакоў Магілёўшчыны, што праводзіцца Музеем гісторыі Магілёва і Магілёўскай абласной арганізацыяй ГА “Саюз мастакоў Беларусі”. Будзе праходзіць з 4 па 29 верасня. Адкрыццё выставы – 4 верасня, 17.00.
>>>Выстава-настальгія магілёўскіх фатографаў – гэта своеасаблівы працяг серыі прэзентацый кнігі «Магілёўскі фотоальбом: 1864-2000», выдадзенай ў 2016 годзе і праекта «# дом207595», які адбыўся ў Мінску ў студзені 2019 г. На выставе прадстаўлены фатаграфіі магілёўскіх фатографаў 1970-1990- х гг. Работы адлюстроўваюць традыцыі магілёўскай школы фатаграфіі, якая ўзнікла ў 1970-1980-х гадах, у яе розных формах: ад традыцыйнай класічнай, да вобразнай, дэкаратыўнай, асацыятыўнай, ад дакументальнага рэпартажу да карціны на стыку лубка, жывапісу і графікі. Адкрыццё выставы адбудзецца 14 жніўня а 17-ай гадзіне.
>>>