Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава “ФАРБЫ ВОСЕНІ”

Традыцыйная восеньская сумесная выстава мастакоў Магілёўшчыны, што праводзіцца Музеем гісторыі Магілёва і Магілёўскай абласной арганізацыяй ГА “Саюз мастакоў Беларусі”. Будзе праходзіць з 4 па 29 верасня. Адкрыццё выставы – 4 верасня, 17.00.

>>>
Выставачная зала Выставы Навіны

Наша ХХ стагоддзе

Выстава-настальгія магілёўскіх фатографаў – гэта своеасаблівы працяг серыі прэзентацый кнігі «Магілёўскі фотоальбом: 1864-2000», выдадзенай ў 2016 годзе і праекта «# дом207595», які адбыўся ў Мінску ў студзені 2019 г. На выставе прадстаўлены фатаграфіі магілёўскіх фатографаў 1970-1990- х гг. Работы адлюстроўваюць традыцыі магілёўскай школы фатаграфіі, якая ўзнікла ў 1970-1980-х гадах, у яе розных формах: ад традыцыйнай класічнай, да вобразнай, дэкаратыўнай, асацыятыўнай, ад дакументальнага рэпартажу да карціны на стыку лубка, жывапісу і графікі. Адкрыццё выставы адбудзецца 14 жніўня а 17-ай гадзіне.

>>>
Гісторыя Навука

Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць / Зборнік артыкулаў 2019

Зборнік навуковых артыкулаў удзельнікаў XI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць» 20-21 чэрвеня 2019  у фармаце pdf.   Літаратура па гісторыі Магілёва  

>>>
Гісторыя

Як харчаваліся магілёўцы мінулага і колькі гэта каштавала

Як харчаваліся магілёўцы мінулых стагодзяў. Что было звычным, а што экзотыкай. Пра побыт жыхароў Магілёва мінулага распавядае гісторык, экскурсавод Дзітрый Карсакоў. Крыніца: Mogilevnews.by

>>>
Выставачная зала Выставы Навіны

“Родны мой горад – любоў мая!” – выстава У. Шпартава

Выстава работ вядомага магілёўскага мастака Уладзіміра Шпартава “Родны мой горад – любоў мая!” будзе праходзіць у Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва з 26 чэрвеня па 14 ліпеня. На выставе, прысвечанай Дню горада, будуць прадстаўлены лірычныя жывапісныя працы майстра (пейзаж, партрэт), а таксама працы на тэматыку Вялікай Айчыннай вайны.Работы для выставы прадстаўлены сям’ёй мастака, а таксама Магілёўскім абласным краязнаўчым музеем імя Е. Раманава і Магілёўскім абласным мастацкім музеем імя П. Масленікава. Уладзімір Нічыпаравіч Шпартаў (1939 – 2018) скончыў Віцебскі педагагічны інстытут у 1965 годзе. У мастацкіх выставах прымае ўдзел з 1967.…

>>>
Выставачная зала Выставы

Арт-праект “Магілёў вачыма гасцей”

З 29 мая па 8 чэрвеня Музей гісторыі Магілёва праводзіць Міжнародны арт-праект “Магілёў вачыма гасцей”, удзельнікамі якога стануць мастакі з васьмі краін свету – Шухрат Абдумалікаў (Узбекістан), Марыянна Абрамава (Украіна), Хасмік Авецісян (Арменія), Алі Амр (Іарданія), Аксана Еўдакіменка (Беларусь), Юлія Жукава (Расія), Святлана Інач (Турцыя),  Ева Карука (Латвія), Рамазан Усеінаў (Украіна). Мастакі падчас арт-праекта выканаюць некалькі мастацкіх работ, якія застануцца ў фондах Музея гісторыі Магілёва. 30 мая ў 16.00 у Ратушы пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця арт-праекта, а 7 чэрвеня ў 16.00 у Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрыецца выстава па выніках…

>>>