# Выставачная зала Выставы

Арт-праект “Магілёў вачыма гасцей”

З 29 мая па 8 чэрвеня Музей гісторыі Магілёва праводзіць Міжнародны арт-праект “Магілёў вачыма гасцей”, удзельнікамі якога стануць мастакі з васьмі краін свету – Шухрат Абдумалікаў (Узбекістан), Марыянна Абрамава (Украіна), Хасмік Авецісян (Арменія), Алі Амр (Іарданія), Аксана Еўдакіменка (Беларусь), Юлія Жукава (Расія), Святлана Інач (Турцыя),  Ева Карука (Латвія), Рамазан Усеінаў (Украіна). Мастакі падчас арт-праекта выканаюць некалькі мастацкіх работ, якія застануцца ў фондах Музея гісторыі Магілёва.

30 мая ў 16.00 у Ратушы пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця арт-праекта, а 7 чэрвеня ў 16.00 у Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрыецца выстава па выніках арт-праекта.

Арт-праект “Магілёў вачыма гасцей” праводзіцца ўжо трэці раз, у 2017 годзе ён сабраў удзельнікаў з дзевяці краін свету – Азербайджана, Беларусі, Індыі, Кітая, Літвы, Македоніі, Расіі, Узбекістана і Украіны. У 2018 годзе ў арт-праекце бралі ўдзел  беларускія мастакі  – з Магілёва, Мінска, Віцебска і Брэста – а таксама ў яго межах быў зроблены мастацкі роспіс “Гараджане” на будынку Музея этнаграфіі па вул. Першамайскай (аўтар – Вера Юркова).