# Выставачная зала Выставы Навіны Прома

“Родны мой горад – любоў мая!” – выстава У. Шпартава

Выстава работ вядомага магілёўскага мастака Уладзіміра Шпартава “Родны мой горад – любоў мая!” будзе праходзіць у Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва з 26 чэрвеня па 14 ліпеня. На выставе, прысвечанай Дню горада, будуць прадстаўлены лірычныя жывапісныя працы майстра (пейзаж, партрэт), а таксама працы на тэматыку Вялікай Айчыннай вайны.Работы для выставы прадстаўлены сям’ёй мастака, а таксама Магілёўскім абласным краязнаўчым музеем імя Е. Раманава і Магілёўскім абласным мастацкім музеем імя П. Масленікава.

Уладзімір Нічыпаравіч Шпартаў (1939 – 2018) скончыў Віцебскі педагагічны інстытут у 1965 годзе. У мастацкіх выставах прымае ўдзел з 1967. Працаваў у жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, пейзажу.