# Ратуша Навіны

Дзень гарніста – 1 кастрычніка 2019 г.

5 год адзначае сёлета выканаўца магілёўскай фанфары, механічны трубач Магіслаў. 5 год ён штодня вітае магілёўцаў з балкона ратушы. 1 кастрычніка 2019 года, у 17.00, у Міжнародны Дзень музыкі, мы запрашаем усіх жадаючых адзначыць свята гарадскога трубача – Дзень гарніста. У праграме – традыцыйная віктарына ад стваральніка Магіслава, гадзіннікавага майстра Генадзя Галоўчыка, прэзентацыя новых набыткаў Музея гісторыі Магілёва і прыемны адпачынак ад суполкі “Беларускія танцы ў Магілёве” – майстар-клас па беларускіх традыцыйных танцах пад жывую музыку!