Навіны

МОВА-Фэст на Social Weekend – 2248!

Сябры!

Ініцыятыва наша музея і калектыва аднадумцаў – правесці ў 2020 годзе ў Магілёве Фестываль беларускай мовы – цяпер на краўдфандынгавай платформе Social Weekend!

Для таго, каб падтрымаць наш праект, неабходна адправіць СМС з кодам 2248 на кароткі нумар 7755. Падрабязна пра правілы галасавання можна даведацца тут.

Фестываль беларускай мовы – ініцыятыва па правядзенні буйнога моўнага свята, якое будзе праходзіць на разнастайных пляцоўках і будзе ўключаць культуралагічныя, музычныя, адукацыйныя і забаўляльныя праграмы і майстар-класы. Час правядзення свята – красавік-травень 2020 года.

Далучайцеся!