Выставачная зала Выставы Навіны

Мая Беларусь – фотавыстава У. Шарнікава

16 кастрычніка 2019 г. у Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрыецца выстава беларускага фотамастака Уладзіміра Шарнікава “Мая Беларусь”.

Уладзімір Шарнікаў – фотамастак з г. Бабруйска, аўтар шматлікіх персанальных выставаў, прызёр нацыянальных і міжнародных фотаконкурсаў. Нарадзіўся ў 1952 г. у Бабруйску, у 1972-1992 гг. служыў ва Ўзброеных сілах СССР і Беларусі, ветэран вайны ў Афганістане. З 1999 г. – фатограф газеты “Прэсбол”.

Прадстаўлены праект “Мая Беларусь” – вынік шматгадовых паездак аўтара па беларускіх вёсках, жыццё і натуральнае хараство якіх па-майстэрску адлюстроўвае Уладзімір Шарнікаў у сваіх работах.