Выставачная зала Выставы Навіны

“Летуценне пастаянства” – выстава памяці Ф. Кісялёва

1 лістапада ў 17.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Летуценне пастаянства” – прысвечаная памяці выбітнага магілёўскага мастака, Фёдара Кісялёва. На выставе будуць прадстаўлены творы аўтара з калекцыі сям’і мастака. Выстава будзе праходзіць з 1 па 17 лістапада.Адначасова выстава твораў Фёдара Кісялёва будзе працаваць у межах праекта “Арт-вакно” Цэнтральнай гарадской бібліятэкі.
Фёдар Кісялёў нарадзіўся 15 верасня 1946 года ў вёсцы Іванава Слабада Клімавіцкага раёна Магілёўшчыны. У 1971-м закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебс­кага педінстытута, з 1978-га ён — сябра Беларускага саюза мастакоў. Фёдар Сцяфанавіч — прадстаўнік Віцебскай акварэльнай школы, вучань вядомых акварэлістаў Фелікса Гумена ды Івана Сталярова. Асноўныя жанры творчасці мастака — пейзаж і нацюрморт. Найбольш блізкія тэмы творчасці — гэта Прыдняпроўскі край, Паазер’е, матывы Бацькаўшчыны, помнікі гісторыі ды культуры.
Дыпламант Міжнароднага пленэра жывапісу 1998 г.
У 2017 г. быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Выстава будзе праходзіць у Выставачнай зале музея (вул. Болдзіна, 1)