Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Пячатка з гербам “Суліма”
Дарагія сябры, як заўжды па чацвяргах з вамі праект “Музейныя таямніцы…. або з гісторыі аднаго прадмета”! З 2016 года ў фондах Музея гісторыі Магілёва знаходзіцца ўнікальны экспанат – пячатка эліпсападобнай формы з польскім дваранскім гербам “Суліма”. Гэтую пячатку і яшчэ адзін цікавы прадмет бязвыплатна перадаў музею Ягор Алегавіч Воранаў, які знайшоў гэтыя артэфакты ў падсыпцы з прывазной зямлі на сваім дачным участку па накірунку да вёскі Сухары Магілёўскага раёна. Герб «Суліма» ўяўляе сабой шчыт, падзелены гарызантальна на дзве паловы. У верхняй – выява арла, у ніжняй размешчаны трохвугольнікам тры стылізаваных…
>>>