Author: ratusha_adm
Усенароднае абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
27 снежня 2021 г. на ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца тут. Меркаванні грамадзян адносна зместу праекта змяненняў і дапаўненняў, а таксама магчымыя прапановы па яго ўдасканаленні накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі. Формы збору прапаноў размешчаны тут. Матэрыялы, якія паступілі, будуць абагульняцца і сістэматызавацца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі. Карысныя спасылкi: 1.Праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь https://pravo.by/pravovaya-informatsiya/vsenarodnoe-obsuzhdenie-proekta-konstitutsii-respubliki-belarus/ 2. Графiк работы “гарачай” тэлефоннай лініі і прыёму грамадзян на базе грамадскіх прыёмных арганізацыйных структур РГА “Белая…
>>>Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя дзевятая: “Магіслаў: вяртанне з нябыту”
Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета Гісторыя дзевятая: “Магіслаў: вяртанне з нябыту” Уявіце сабе – 1708 год. Ідзе Паўночная вайна. Цяжкі пошчак падкаваных капытаў коней па брукаванцы Магілёва. Воклічы, крыкі. Горад гарыць. Маці, прыціскаючы да сябе дзіцяці, бяжыць па Падміколлю. Жанчына бяжыць да Дняпра. Бяжыць да чоўна. Бяжыць, каб уратаваць сябе і сына і пераплысці на левы бераг, на Лупалава. У руцэ хлопчыка гліняная лялька – салдацік у капялюшы-трохвуголцы. Ён з набора, які зрабіў для яго магілёўскі ганчар. Цацка выслізвае з рук. Знайсці, падабраць яе няма часу і магчымасці.…
>>>Фотасправаздача выставачнай залы
Напярэдадні Новага года, традыцыйна ў нас у гасцях выхаванцы Салтанаўскага псіханеўралагічнага дыспансера.
>>>Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя восьмая: “Рэтра-ялiнка”
“Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”: рэтра-ялінка. Добры дзень, паважаныя госці нашага сайта. Перадсвяточны калядны настрой пануе ў свеце. Паўсюль зіхацяць аздобленныя ялінкі. Але эксклюзіўную рэтра-ялінку ў нашым горадзе можна пабачыць толькі ў музеі гісторыі Магілёва. Шкляныя ёлачныя ўпрыгажэнні і так званы “дрэздэнскі картанаж” былі даступныя далёка не ўсім, таму часта яны былі самаробнымі. На нашай ялінцы можна пабачыць самаробныя цацкі 1940 г., што былі зроблены магілёўскімі дзяўчынкамі і цудам захаваліся ў вайну. А таксама дэманструюцца фабрычныя упрыгажэнні з каніцелі і ваты, характэрныя для 1940-1960-х гадоў ХХ стагоддзя. Дапаўняюць…
>>>Адкрыццё навагодняга арт-праекта “Зімовыя фантазіі”
У выставачнай зале музея гісторыі Магілёва адбылося адкрыццё навагодняга арт-праекта “Зімовыя фантазіі”, які аб’яднаў работы таленавітых мастакоў Магілёўшчыны і выставу-прэзентацыю работ удзельнікаў конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Каляравая скарбонка”. У адкрыцці арт-праекта прынялі ўдзел Карповіч Ірына Ўладзіміраўна, начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Клепчукова Марына Валянцінаўна, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама, дырэктары абласных цэнтраў народнай творчасці. Майстар-клас па вырабе анёла-абярэга правяла Алена Верменіч, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Таксама госці наведалі гонар нашага горада – Ратуша. Пачалі экскурсію з гімна Магілёва ў выкананні гарадскога трубача Магіслава. У…
>>>Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя сёмая: “Радыёпрымач “Новь”
Дарагія сябры! Мы працягваем інфармацыйны праект ” музейныя таямніцы…. або з гісторыі аднаго прадмета”. І сёння пазнаёмім вас з яшчэ адным унікальным музейным прадметам. У калекцыі музея “з гісторыі тэхнікі” захоўваецца рэч, якая была марай многіх савецкіх грамадзян – радыёпрымач “Новь”. Яго перадала ў дар музею ў 2010 годзе жыхарка Магілёва Галаўкова Дзіна Алегаўна. Такія прыёмнiкi выпускаліся Варонежскім радыёзаводам з 1956 года. Яны прызначаліся для жыхароў сельскай мясцовасці, дзе ў тыя гады яшчэ адсутнічала электрычнасць. Гэта чатырохлампавы прыёмнік стацыянарнага тыпу, зроблены па супергетэрадыннай схеме для працы ў даўгахвалевым і сярэдняхвалевым…
>>>Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя шостая: “Статуэтка аленя, які бяжыць”
Добры дзень, паважаныя сябры! Мы спадзяёмся, што традыцыйна кожны чацвер вы з нецярпеннем адкрываеце наш сайт і прадстаўляем вашай увазе працяг інфармацыйнага праекта “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”. У фондах музея захоўваецца цікавы элемент хатняга інтэр’еру – статуэтка аленя, які бяжыць. Выраблена яна з бронзы ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя, мае вышыню 10 см. Рэч пашкоджана: фрагменты двух ног часткова страчаны, а драўляная падстаўка абгарэлая. Гэта быў бы і не вельмі каштоўны музейны прадмет, калі б не ягоная гісторыя. Статуэтка захоўвалася ў адной з хат вёскі…
>>>Захаванне гісторыка – культурнай спадчыны Магілёва-у інтэрв’ю з начальнікам упраўлення культуры гарвыканкама Марынай Клепчуковай
З інтэрв’ю з начальнікам упраўлення культуры гарвыканкама Марынай Клепчуковай можна азнаёміцца па спасылцы: http://www.vestnikmogileva.by/novosti/eksklyuziv-vm/sohranenie-istoriko-kulturnogo-nasledija-mogileva-v-intervju-s-nachalnikom-upravlenija-kultury-gorispolkoma-marinoj-klepchukovoj.html *Праваўладальнік Веснік Магілёва, 2021
>>>