# play Навіны

100 гадоў з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага.

18 лютага 2022 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага. Міхаіл Андрэевіч Савіцкі – народны мастак Беларусі (1972) і СССР (1983), правадзейны член Расійскай акадэміі мастацтваў і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Першы, хто быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (1997). Указам Прэзідэнта Беларусі №135 ад 1 сакавіка 2006 года Міхаілу Савіцкаму было прысвоена званне “Герой Беларусі”. Мастак нарадзіўся 18 лютага 1922 года ў вёсцы Звенячы Талачынскага раёна на Віцебшчыне. Дваццацігадовым юнаком ваяваў з фашыстамі ў шэрагах Чырвонай Арміі. Амаль у самым пачатку вайны апынуўся ў канцлагерах…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

«Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату» (12+)

Музей гісторыі Магілёва і LIBRA запрашаюць гледачоў наведаць новы выставачны праект «Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату». Унікальны праект аб татуіроўках можна будзе ўбачыць у Выставачнай зале Магілёва (Магілёў, вул. Першамайская, 5-49) з 18 лютага па 3 красавіка 2022 г.  Па некаторых дадзеных, татуіроўкі з’явіліся ніяк не менш 25-30 тысяч гадоў таму. Праект «Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату» пакажа ўсю шматграннасць людзей са свету тату, прадэманструе вам, што тату-майстар – гэта паўнавартасны мастак, які малюе на ўнікальным палатне. У экспазіцыі будуць прадстаўлены эскізы, фатаграфіі, графіка, жывапіс, скульптуры і арт-аб’екты,…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы альбо з гісторыі аднаго прадмета. Зборнік казак для дзяцей.

Музейныя таямніцы альбо з гісторыі аднаго прадмета. У сувязі з эканамічным развіццём еўрапейскіх краін, у першай палове XX ст. надаецца вялікая ўвага кнігадрукаванню і выдаецца літаратура для дзяцей. Выходзяць у друк зборнікі казак на нацыянальнай мове, якія ўпрыгожваюцца вялікай колькасцю каляровых ілюстрацый. Некалькі гадоў таму калекцыю музея гісторыі Магілёва папоўніла кніга, выдадзеная ў Парыжы ў 1927 годзе. У ёй налічваецца 24 ліста, 48 старонак. Вокладка з аксаміту бардовага колеру. На ёй маецца цісненне залацістым колерам. Ўяўляе сабой зборнік казак для дзяцей. Мова арыгінала французская. У кнізе маюцца вельмі прыгожыя каляровыя…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы альбо з гісторыі аднаго прадмета. Кніга “Гуакъ или неприоборимая верность, рыцарская повесць”

Музейныя таямніцы альбо з гісторыі аднаго прадмета. Кніга “Гуакъ или неприоборимая верность, рыцарская повесць” Што чыталі паненкі ў 200 гадоў таму? Адна з такіх кніжак для “лёгкага чытання” т.з. “лубочнай літаратуры”  знаходзіцца ў фондах нашага музея. Гэта – бестсэлер свайго часу – “Гуакъ или неприоборимая верность, рыцарская повесць” – невялікага, амаль кішэннага фармату кніга. Перакладзены і перапрацаваны на густ спажыўца рыцарскі раман невядомага аўтара напісаны высакамоўным стылем. Упершыню кніга выдадзена ў Расіі ў 1780-я гады. Пазней аб гэтым творы рускія класікі Л. Талсты, М. Горкі выказваліся вельмі крытычна. “Глупая сказка…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава незвычайных малюнкаў

Выстава незвычайных малюнкаў пройдзе ў салоне выставачнай залы з 9 па 27 лютага. Арганізатарамі выставы “Дакрананне да колеру” выступілі УК “Музей гісторыі Магілёва” і ДУА “Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”. У экспазіцыі малюнкі дзяцей-аўтыстаў як вынік майстар-класа па манатыпіі Магілёўскага мастака Кацярыны Паповай. У гэтых працах уласны творчы почырк кожнага дзіцяці, яны першапачаткова ўнікальныя і непаўторныя, як непаўторны іх погляд на свет.

>>>
# play Навіны

Фестываль у Віцебску. Нам 30 + 1 год!

Reposted from @festivalvitebsk фестывалю ня трэба хаваць свой узрост – рыхтуемся да 30 + 1! Тры дзесяткі гадоў-дастатковы тэрмін для таго, каб заявіць пра сябе, дамагчыся прызнання, ўвасобіць мары і закахаць у сябе! З 1992 года @festivalvitebsk нікога не пакідае абыякавым, збірае адданых прыхільнікаў і гатовы прымаць у сваю фестывальную сям’ю новых артыстаў, партнёраў, сяброў. Вакол галоўнай культурнай падзеі Беларусі заўсёды кіпяць жарсці, ходзяць чуткі, вядуцца размовы, але кожны раз фестывальныя афішы мільгаюць знакамітымі імёнамі, зоркі злятаюцца (і з’язджаюцца) у Віцебск, а гасцінная сцэна аб’ядноўвае цэлыя народы! І вось, фестываль…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Жаночы бранзалет

Добры дзень, дарагія сябры! Як заўжды па чацвяргах з вамі праект “Музейныя таямніцы…. або з гісторыі аднаго прадмета”! «ЖООД – Святой Зямлі святыя ромбы» 2005 год. Ідуць раскопкі магілёўскага замчышча, легендарнай гары Магіла. Зараз гэта тэрыторыя парка імя М. Горкага. Пасля шматлікіх перакопаў, друзу і смецця, археолагі выходзяць на самую старажытную, цудам ацалелую частку культурнага слоя XII – сярэдзіны XIII стагоддзяў. Тут, на вялікай глыбіні, акрамя кавалкаў гаршчкоў, шкляных бранзалетаў, побытавых металічных вырабаў, быў знойдзены металічны, з алавяніста-свінцовага сплаву, аздоблены рамбічным арнаментам, жаночы бранзалет “наруч”. Ну і што з таго?…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Пячатка з гербам “Суліма”

Дарагія сябры, як заўжды па чацвяргах з вамі праект “Музейныя таямніцы…. або з гісторыі аднаго прадмета”! З 2016 года ў фондах Музея гісторыі Магілёва знаходзіцца ўнікальны экспанат – пячатка эліпсападобнай формы з польскім дваранскім гербам “Суліма”. Гэтую пячатку і яшчэ адзін цікавы прадмет бязвыплатна перадаў музею Ягор Алегавіч Воранаў, які знайшоў гэтыя артэфакты ў падсыпцы з прывазной зямлі на сваім дачным участку па накірунку да вёскі Сухары Магілёўскага раёна. Герб «Суліма» ўяўляе сабой шчыт, падзелены гарызантальна на дзве паловы. У верхняй – выява арла, у ніжняй размешчаны трохвугольнікам тры стылізаваных…

>>>
# play # Ратуша Навіны

У ўстанове культуры “Музей гісторыі Магілёва” адбылася дыялогавая пляцоўка па усенароднаму абмеркаванню праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

>>>