# play Гісторыя Навіны

Памяць і боль беларускай зямлі

Установа культуры «Музей гісторыі Магілёва» ўяўляе фрагменты архіўных матэрыялаў са сваіх фондаў па генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яшчэ да яе пачатку была сфармуляваная «расавая тэорыя» нацыстаў, якая сцвярджала перавагу арыйскай нацыі над іншымі народамі, неабходнасць пашырэння «жыццёвай прасторы» для немцаў. Згодна з планам “Ост” планавалася высяленне або знішчэнне 75 % беларусаў, астатнія 25 % падлягалі анямечванню і ператварэнню ў рабоў. Габрэі падлягалі пагалоўнаму знішчэнню. Паводле архіўных звестак, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады акупацыі знаходзілася найбольшая колькасць месцаў (106) прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва сярод іншых абласцей…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы альбо з гісторыі аднаго прадмета. Другі том поўнага збору твораў М. Е. Салтыкова (Шчадрына)

Музейныя таямніцы…або з гісторыі аднаго прадмета. Добры дзень! Музей гісторыі Магілёва вітае ўсіх гасцей нашай рубрыкі. Эканамічнае развіццё горада Магілёва ў пачатку XX ст. было вельмі бурным. Даходы павышаліся, што дазваляла жыхарам надаваць увагу развіццю духоўных патрэбаў. Вялікую ролю ў гэтым плане аказвалі друкарні, кніжныя крамы і т.д. З’явілася магчымасць купляць цікавыя кнігі і фармаваць асабістыя бібліятэкі. Магілёўцы чыталі літаратуру розных жанраў, у тым ліку і вядомых рускіх пісьменнікаў. З адным з такіх экспанатаў я і хачу вас пазнаёміць. У фондах нашага музея знаходзіцца кніга 1905 г. выдавецтва А. Ф.…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы альбо з гісторыі аднаго прадмета. Крыж з лыжкі.

Мы працягваем адкрываць нашым чытачам музейныя таямніцы. У фондах нашага музея захоўваецца ўнікальны наперсны крыж, які быў зроблены з лыжкі зняволенымі ў ГУЛАГу для святара Міхаіла Кузменка (1915-1986), каб адпраўляць набажэнствы ў лагерных умовах. А. Міхаіл быў асуджаны ў 1951 годзе за “контррэвалюцыйную дзейнасць і прапаганду” на 10 гадоў зняволення. У ГУЛАГу, у шахтах і на іншых працах у Інце правёў больш за 5 гадоў. Пасля вызвалення служыў у розных храмах Беларусі. У Магілёўскай Барыса-Глебскай царкве служыў з 1958 па 1971 гады, дзе напісаў дысертацыю на ступень кандыдата багаслоў’я “Магілёўская…

>>>
# play # Ратуша Выставы Гісторыя Навіны

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – Асноўны закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноватворныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін. Установа культуры “Музей гісторыі Магілёва” запрашае ўсіх жадаючых наведаць свае экспазіцыі і пазнаёміцца з гісторыяй айчыннага канстытуцыйнага права. Толькі ў нашым музеі экспануецца ўнікальны самы прагрэсіўны прававы дакумент Еўропы эпохі Адраджэння, правобраз практычна ўсіх еўрапейскіх Канстытуцый – Статут ВКЛ 1588 года, адзін з 29 вядомых арыгіналаў Статута ВКЛ 1594-1595 гг., адзіны ў Рэспубліцы Беларусь. Гэта наша першая старажытная Канстытуцыя, якая…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрнат наведалi выставачны праект “Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату”

Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрнат падчас наведвання выставачнага праекта “Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату”. Гэты праект паказвае ўсю шматграннасць людзей са свету тату, дэманструе, што тату-майстар-гэта паўнавартасны мастак, які малюе на ўнікальным палатне. Хлопцы змаглі пазнаёміцца з эскізамі, фатаграфіямі, графікай, жывапісам, скульптурамі і арт-аб’ектамі, звязанымі з светам татуіроўкі. А каб канчаткова пагрузіцца ў свет тату, яны з захапленнем выконвалі заданні тэматычнага квэста.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы альбо з гісторыі аднаго прадмета. Святец на дзве лучыны

Праект ” Музейныя таямніцы … або з гісторыі аднаго прадмета» Цікавы бытавы прадмет знаходзіцца ў фондах Музея гісторыі Магілёва з 2014 года. Яго перадаў наш сябар Масольд Віталь Валер’евіч. Прадмет быў знойдзены візуальна пры земляных работах у гарадской рысе. Гэта прыстасаванне для асвятлення памяшкання – святец на дзве лучыны (лучына – доўгая смалістая драўляная дранка, якая падпальвалася і гарэла, асвятляючы пакой), датаваны XVII стагоддзем. Ён мае крэстападобную форму і выкананы з пяці пласцін, канцы якіх скаваныя разам і ўтвараюць загвоздку для мацавання ў шчыліны сцяны. Святец можа мацавацца так, што…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Масленіца!

Выставачная зала УК “Музей гісторыі Магілёва” запрашае ўсіх жадаючых праводзіць зіму і адсвяткаваць прыход вясны!!! Чакаем вас 6 сакавіка ў 13.00 па адрасе: Болдзіна, 1 Прыходзьце і прыводзьце сяброў!!! Запіс па тэл. 76 86 30

>>>
# play # Ратуша Выставы Навіны

Запрашаем жанчын з дзецьмі наведаць экспазіцыі БЯСПЛАТНА!

Адміністрацыя УК “Музей гісторыі Магілёва” віншуе ўсіх жанчын з надыходзячым 8 сакавіка!!! І напярэдадні Дня жанчын 5, 6, 7 і 8 сакавіка, у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да года гістарычнай памяці, запрашае ўсіх жанчын з дзецьмі наведаць свае экспазіцыі БЯСПЛАТНА!!!

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы альбо з гісторыі аднаго прадмета. Нацюрморт Абрама Манасзона

Дарагія сябры! Сёння я пазнаёмлю вас з яшчэ адной працай, якая знаходзіцца ў калекцыі “Жывапіс”, якую напісаў вядомы савецкі мастак Абрам Манасзон. Гэты нацюрморт быў створаны аўтарам у 50-я гады XX стагоддзя. Карціна набытая ўстановай культуры “Музей гісторыі Магілёва” у 2018 годзе ў Сяргея Мікалаевіча Аграновіча, хормайстра Вялікага тэатра Беларусі. Жонка Сяргея Мікалаевіча з сям’і Манасзон. Нагадаю, што нарадзіўся мастак у 1914 годзе ў Магілёве ў габрэйскай сям’і, дзе было пяцёра сыноў. У 1941 годзе скончыў Маскоўскі тэкстыльны інстытут, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў войска і дэмабілізаваўся…

>>>
# play # Ратуша Выставы Навіны

Экскурсіі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Музей гісторыі Магілёва праводзіць экскурсіі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Удзел у экскурсіях толькі па папярэднім запісе. Спіс маршрутаў з указаннем асноўных аб’ектаў можна спампаваць па спасылцы: дадатак “Iнклюзіўныя маршруты”

>>>