# play # Ратуша Навіны

Магілёў памятае. Створым сямейны альбом Вялікай Перамогі.

Дарагія Магілёўцы! Напярэдадні свята 9 мая – Дня Перамогі ўпраўленне культуры Магілёўскага гарвыканкама і ўстанова культуры «Музей гісторыі Магілёва» прапануе прыняць удзел у праекце па стварэнні інтэрактыўнай экспазіцыі “Магілёў памятае. Створым сямейны альбом Вялікай Перамогі” у імя памяці тых, хто здзейсніў подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны. Так давайце занясем сваю лепту ў агульны праект і ўмацуем цікавасць да гісторыі Вялікай Перамогі. Для ўдзелу ў дадзеным праекце неабходна адправіць/прынесці ў Музей гісторыі Магілёва (гарадская ратуша) фатаграфіі ваенных гадоў, лісты і невялікі аповяд пра блізкага чалавека, чыя гісторыя звязана з вызваленнем…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. “Горад якога няма. Гісторыя ў паштоўках”

Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! Вось ужо паўгода мы сустракаемся па чацвяргах і раскрываем для вас чарговую музейную таямніцу. Я думаю, што сённяшняя таямніца будзе мець працяг, а мы выйдзем за звыклыя рамкі: размова будзе не столькі аб самім прадмеце, колькі аб тым, што на ім намалявана. У фондах музея знаходзіцца невялікая калекцыя старажытных паштовак з відамі губернскага Магілёва. Адна з іх была падораная вядомым мастаком і мастацтвазнаўцам Вячкай Целешам, які ў 1998 годзе быў удзельнікам I Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя Магілева: мінулае і сучаснасць». На падоранай паштоўцы намаляваны…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Круглы стол на тэму: “Музей у гарадской прасторы: сацыякультурны аспект”

06.04.2022 у УК “Музей гісторыі Магілёва” адбыўся Круглы стол на тэму: “Музей у гарадской прасторы: сацыякультурны аспект”, прымеркаваны да года гістарычнай памяці, удзельнікамі якога сталі прадстаўнікі ўстаноў музейнага тыпу горада Магілёва: гісторыка-дэманстрацыйная зала Магілёўскага інстытута МУС; гісторыка-дэманстрацыйная зала упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці; музей гісторыі РУП ” Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі»; музейны пакой гісторыі і працоўнай славы ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Аграмашсэрвіс”; музей славы УА «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт ім.А. А. Куляшова; кабінет-музей гісторыі аховы здароўя Магілёўскай вобласці; музей гісторыі і баявой славы ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва»; этнаграфічны…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё выставы «Духоўная спадчына»

6 красавіка 2022 года ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адкрылася выстава «Духоўная спадчына». У складзе экспазіцыі-Беларускія іконы XIX стагоддзя, рэлігійныя кнігі XVIII-XIX стагоддзяў, нацельныя крыжы, іконкі, медальёны, а таксама жывапіс і графіка мастакоў Магілёўшчыны. Ёсць магчымасць не проста ўбачыць іконы, напісаныя сто-дзвесце гадоў таму, але і даведацца асаблівасці іканапісу таго перыяду. Рэпартаж з адкрыцця выставы апублікаваны на партале Magilev.by па спасылцы: “У Магілёве адкрылася выстава абразоў і карцін з выявай святынь Беларусі”  

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

Карціна Ганны Конанавай “Прэм’ера. Магілёўскі драматычны тэатр”

Добры дзень! Дарагія сябры, працягваем знаёміць вас з калекцыяй “Жывапіс” і прадстаўляем карціну Ганны Конанавай “Прэм’ера. Магілёўскі драматычны тэатр”. Работа была падораная мастаком у 2013 годзе. Ганна Уладзіміраўна Конанава – мастак-жывапісец, кандыдат мастацтвазнаўства, прарэктар па вучэбнай рабоце БДАІ, нарадзілася ў Магілёве ў творчай сям’і скульптара Уладзіміра Леанідавіча Конанава і мастака-жывапісца Галіны Мікалаеўны Конанавай (Лапцёнак). Твор «Прэм’ера…» быў створаны мастаком у студэнцкія гады. Выбар тэмы кампазіцыі звязаны з дзіцячымі ўспамінамі, любоўю да роднага горада Магілёва і захапленнем да тэатральнага мастацтва. Вось што распавядала Ганна: “Бацька часта ў дзяцінстве вадзіў мяне на…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава «Духоўная спадчына»

6 красавіка ў 16 гадзін у выставачнай зале ўстановы культуры «Музей гісторыі Магілёва» адбудзецца адкрыццё выставы «Духоўная спадчына», якая  будзе дзейнічаць да 24 красавіка. Гэта сумесны праект Беларускага Саюза мастакоў, мастакоў Магілёўшчыны і музея гісторыі Магілёва. У экспазіцыі прадстаўлены: беларускія абразы XIX стагоддзя, рэлігійныя кнігі XYIII-XIX стагоддзяў, нацельныя крыжы розных канфесій, абразкі, медальёны, жывапіс і графіка мастакоў Магілёўшчыны з выявамі святынь Беларусі. Духоўная спадчына – гэта наша мінулае, наша памяць. Цяжка адчуваць сябе чалавекам без гісторыі, без кроўных сувязяў з роднай зямлёй. Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў,…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Круглы стол: «Музей у гарадской прасторы: сацыякультурны аспект»

6 красавіка 2022 года ў 10.00 у канферэнц-зале ЎК «Музей гісторыі Магілёва» (вул. Ленінская, 1а) адбудзецца Круглы стол: «Музей у гарадской прасторы: сацыякультурны аспект», прымеркаваны да года гістарычнай памяці, мэтай якога з’яўляецца сумесная рэалізацыя праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь з дапамогай міжмузейных праектаў і культурна-асветных акцый дзяржаўных музеяў і ўстаноў музейнага тыпу г. Магілёва.

>>>
# play Навіны

СКАЖЫ СТОП ГВАЛТУ

ГВАЛТ – наўмысныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага, сэксуальнага характару ў дачыненні да чалавека, якія парушаюць яго правы, свабоды, законныя інтарэсы і выклікаюць яму фізічныя і (або) псіхічныя пакуты. ПРАКУРАТУРА МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ ІНФАРМУЕ!!! “СКАЖЫ СТОП ГВАЛТУ” Падрабязна на сайце Ўпраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы альбо з гісторыі аднаго прадмета. Дзіцячая цацка “свінцовы трон”

Дарагія сябры, як заўжды па чацвяргах з вамі праект “Музейныя таямніцы ….або з гісторыі аднаго прадмета”! Дзіцячыя цацкі –  такая звыклая і абавязковая рэч… Але так толькі здаецца на першы погляд. У сярэднявеччы дзіцячыя цацкі былі вялікай рэдкасцю. Як правіла – дзіцячыя бразготкі, конікі-свісцёлкі з гліны –  вось і ўсё на гэтым. У эпоху Рэнесанса, у багатых сем’ях, пачынаюць надаваць большае значэнне дзецям, у тым ліку і іх гульням. Праз гульню дзіцяці рыхтавалі да іх будучага дарослага жыцця – выхоўвалі якасці, фармавалі звычкі, вучылі правілам, неабходным для выканання сацыяльнай ролі…

>>>