Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Габелен «Анёл з гербам Магілёва»
Добры дзень, дарагія сябры! У кастрычніку 2013 года ў канферэнц-зале музея гісторыі Магілёва прайшла прэзентацыя габелена «Анёл з гербам Магілёва». Манументальную работу выканала Марына Уладзіміраўна Несцярук, мастак музея, член Беларускага саюза мастакоў, над стварэннем якой яна працавала амаль год. За аснову сюжэту майстар ўзяла малюнак з канформацыённага прывілея на гарадскія вольнасці. Гэты гістарычны дакумент на самакіраванне быў выдадзены Магілёву каралём Рэчы Паспалітай Янам III Сабескім у 1676 годзе. Невядомы мастак дапоўніў прывілей выявай анёла, які трымае ў адной руцэ сэрца Хрыста, а ў другой – герб Магілёва 1661 года. “Сімволіка…
>>>