УПРАЎЛЕННЕ КУЛЬТУРЫ МАГІЛЁЎСКАГА ГАРВЫКАНКАМА УК “МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ МАГІЛЁВА” ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ! УК “Музей гісторыі Магілёва” запрашае навукоўцаў, выкладчыкаў ВНУ, краязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў прыняць удзел у працы Круглага стала, прысвечанага 755-годдзю Магілёва, які адбудзецца 28 чэрвеня 2022 года ў г. Магілёве. Праблемнае поле Круглага стала: Сацыяльна-эканамічная, палітычная і ваенная гісторыя рэгіёна. Культурныя традыцыі: літаратура, мастацтва, адукацыя і навука. Славутыя магілёўцы Асаблівасці матэрыяльнай культура рэгіёна. Музей у сучасным грамадстве. Музейныя рэтраспектывы і перспектывы Магілёва. Даклады удзельнікаў будуць надрукаваны у 2023 годзе у зборніку матэрыялаў навуковай канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”…
>>>Author: ratusha_adm
Выстава работ удзельнікаў арт-праекта «Магілёў вачыма гасцей»
Выстава работ удзельнікаў арт-праекта «Магілёў вачыма гасцей» адкрылася ў Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Праект праводзіўся ў абласным цэнтры ўжо пяты раз. Удзел у ім прынялі мастакі з Магілёва, Мінска і Масквы. Усе створаныя імі работы прысвечаны Магілёву. – Калі людзі прыязджаюць з розных рэгіёнаў, краін у іншы горад, яны бачаць па-іншаму тое, што мясцовым жыхарам здаецца штодзённым. Гэта новы погляд на звыклыя рэчы, – адзначыў старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык.
>>>Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Iспанскі Патагон графства Артуа.
Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! Як заўсёды, па чацвяргах з вамі “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”. Яшчэ адна вельмі цікавая манета, падораная музею мецэнатам Валерыем Мікалаевічам Казаковым у 2018 годзе, знаходзіцца ў цяперашні час у экспазіцыі Музея гісторыі Магілёва. Гэта Iспанскі Патагон графства Артуа. На аверсе манеты – Крыж з двух перасякальных галінак або паліц (касой Бургундскі крыж), на якім вісіць жамчужына Ордэна Залатога Руна. Па баках – лічбы даты: “1623”. Зверху над каронай – малюнак пацука (абазначэнне манетнага двара г. Аррас). Пераклад легенды аверса: «Філіп IV,…
>>>Экскурсія “Па месцах габрэйскай гісторыі Магілёва”.
Супрацоўнікамі Музея гісторыі Магілёва распрацаваны тэматычны музейны занятак (экскурсія) “Па месцах габрэйскай гісторыі Магілёва”. Ён уключае ў сябе наведванне месцаў, звязаных з гісторыяй як уласна Магілёва, так і габрэйскай супольнасці: гандлёвую плошчу, Школішча, габрэйскую рамесную вучэльню, вул. Вялікую Садовую (Ленінскую), будынак Талмуд-Торы (вул. Карла Маркса), могілкі і памятный знак на месцы гета. Экскурсія аўтобусна-пешаходная, працягласццю 2 гадзіны.
>>>Арт-праект “Магілёў вачыма гасцей”
З 29 мая па 5 чэрвеня ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” будзе праходзіць арт-праект, па выніку якога будзе арганизавана выстава карцін мастакоў пад назвай “Магілёў вачыма гасцей”.
>>>Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. “Горад якога няма. Гісторыя ў паштоўках. Працяг.”
Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! Сённяшняя музейная таямніца з’яўляецца працягам нашай нядаўняй публікацыі. І, як і ў мінулы раз, размова будзе не столькі аб самім прадмеце, колькі пра тое, што на ім намалявана. На адной са старадаўніх паштовак з відамі губернскага Магілёва, а надрукавана яна была ў 1915 годзе ў Маскоўскай друкарні, мы бачым абсалютна вядомы будынак Магілёўскага чыгуначнага вакзала. Вялікая ўдача, што за больш чым стогадовую гісторыю гэта архітэктурнае збудаванне захавалася практычна ў першапачатковым выглядзе. Канец ХІХ стагоддзя ў Расійскай імперыі характарызуецца сапраўдным чыгуначным бумам. Многія найбліжэйшыя да…
>>>Ноч музеяў -2022. Фотасправаздача
20 мая ў УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылося культурна-забаўляльнае мерапрыемства ў рамках міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. Можна сказаць, што ў 2022 годзе Музей гісторыі Магілёва зрабіў усё магчымае, каб дагадзіць усім сваім наведвальнікам.
>>>