# play Навіны

Сёння пракуратурай горада Магілёва Музею гісторыі Магілёва перададзеныя каштоўныя матэрыялы, якія ўдалося сабраць і апублікаваць у рамках крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Працягваецца работа па стварэнні ў музеях горада і ўстановах адукацыі горада спецыяльных экспазіцый, прысвечаных ахвярам генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і напаўненні дадзеных экспазіцый матэрыяламі, у тым ліку атрыманымі пракурорамі Глускага і Клічаўскага раёнаў падчас аглядаў месцаў здарэнняў, пры правядзенні палявых пошукавых работ па выяўленні няўлічаных пахаванняў ахвяр, нямецка – фашысцкіх акупантаў і іх памагатых.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 студзеня 2022 года №1 Бягучы год аб’яўлены годам гістарычнай памяці. У мэтах захавання памяці аб гераічным мінулым беларускага народа і праявы патрыятызму ўяўляецца неабходным выкарыстоўваць перадаваныя матэрыялы крымінальнай справы ў працы экспазіцый музеяў горада і ўстаноў адукацыі г.Магілёва. Шырокая агалоска перададзеных матэрыялаў, у тым ліку сярод падрастаючай моладзі, будзе накіравана на іх далучэнне да гісторыка-культурнай спадчыны і нацыянальных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Матэрыялы музею перадаў памочнік пракурора г. Магілёва, юрыст 2 класа, Андрэй Качанаў