# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Кніга з нотамi да оперы “Рагнеда”

Добры дзень, дарагія сябры! Як заўсёды, па чацвяргах з вамі рубрыка “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета” У пачатку XX ст. горад Магілёў вельмі дынамічна развіваўся як у эканамічным, так і культурным плане. Жыхары добра былі знаёмыя з культурным жыццём губерні, у прыватнасці з тэатральным мастацтвам. На тэатральнай сцэне ставіліся розныя творы, якія знаёмілі гараджан з гісторыяй. Мясцовыя жыхары таксама збіралі бібліятэкі, у якіх былі і музычныя творы. З адным з такіх экспанатаў я і хачу вас пазнаёміць. У калекцыі музея знаходзіцца цікавая кніга. Яна не зусім звычайная. Тут…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Часовая экспазіцыя “Вальтэр Віхманн: Беларусь 1941”

15 чэрвеня 2022 года ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі “Вальтэр Віхманн: Беларусь 1941”. Мастацкая экспазіцыя створана на аснове 32 графічных работ з серыі “Беларусь 1941”, перададзеных у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 2021 г. нявесткай мастака Элізабэт Віхманн. Нямецкі графік і жывапісец Вальтэр Вихманн, будучы маладым мастаком і ўдзельнікам вайны гітлераўскай Германіі супраць СССР стаў сведкам жахаў вайны і жудасных пакут людзей. Ён актыўна замалёўваў усё тое, што адбывалася вакол яго: жах, смерць, пакуты, разруху. Дзякуючы хуткаму ўспрыманню навакольнага свету, ён…

>>>
# play # Буйніцае поле # Ратуша Навіны

У Магілёўскай вобласці праходзіць абмеркаванне праекта будучага музея на Буйніцкім полі

Згодна з прапанаваным эскізным праектам музей вайсковай славы Магілёўскай вобласці прапануюць выбудаваць у форме ордэна Айчыннай вайны. Цэнтральная экспазіцыя музея будзе прысвечана абароне Магілёва і Дняпроўскага рубяжа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Буйніцкае поле было цэнтральным месцам у абароне Магілёва, таму і абрана пляцоўкай для будучага комплексу. Паўдзельнічаць у абмеркаванні праекта будучага музея змогуць усе жыхары Магілёўскай вобласці, якім неабыякавая гісторыя Прыдняпроўскага краю. Падзяліцца сваім меркаваннем, прапановы па стварэнню экспазіцый музея можна па электроннай пошце установы культуры «Музей гісторыі Магілёва» Buinichi@museumhm.by. Акрамя гэтага, прапануем перадаваць экспанаты для папаўнення Музейнага фонду…

>>>
# play Навіны

Конкурс на стварэнне лагатыпа і іміджавага слогана нацыянальнага брэнда беларускай прадукцыі

Мінэканомікі, Мінінфарм і АНТ аб’яўляюць пра старт конкурсу на стварэнне лагатыпа і іміджавага слогана нацыянальнага брэнда беларускай прадукцыі Міністэрства эканомікі, Міністэрства інфармацыі і ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал ” абвяшчаюць пра старт конкурсу на стварэнне лагатыпа і іміджавага слогана нацыянальнага брэнда беларускай прадукцыі. Мэта конкурсу – стварэнне сучаснага, арыгінальнага, лёгка вядомага лагатыпа і іміджавага слогана нацыянальнага брэнда беларускай прадукцыі для павышэння пазнавальнасці беларускіх тавараў, як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прыдумаць лагатып і іміджавы слоган нацыянальнага брэнда беларускай прадукцыі і разам з…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Срэбная фібула-сюльгама X-XII стагоддзяў

Дарагія сябры, як заўжды па чацвяргах з вамі праект “Музейныя таямніцы ….або з гісторыі аднаго прадмета”! З бронзавага веку да эпохі Сярэднявечча зашпілька фібула была практычна адзіным відам зашпількі. Разнавіднасцяў гэтых зашпілек існавала мноства, кожны народ дадаваў нешта новае ў дызайн і механізм зашпільвання. Па фібулах можна вывучаць розныя гістарычныя эпохі, бо кожная з іх пакінула на зашпільках свой след, не толькі эстэтычны, але і рэлігійны. Фібулы былі асабліва распаўсюджаныя ў тых краінах, дзе людзі насілі вопратку свабоднага крою. Напрыклад, жыхары Рыма і Старажытнай Грэцыі змацоўвалі пры дапамозе такіх зашпілек…

>>>
# play Навіны

Сёння пракуратурай горада Магілёва Музею гісторыі Магілёва перададзеныя каштоўныя матэрыялы, якія ўдалося сабраць і апублікаваць у рамках крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Працягваецца работа па стварэнні ў музеях горада і ўстановах адукацыі горада спецыяльных экспазіцый, прысвечаных ахвярам генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і напаўненні дадзеных экспазіцый матэрыяламі, у тым ліку атрыманымі пракурорамі Глускага і Клічаўскага раёнаў падчас аглядаў месцаў здарэнняў, пры правядзенні палявых пошукавых работ па выяўленні няўлічаных пахаванняў ахвяр, нямецка – фашысцкіх акупантаў і іх памагатых. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь…

>>>
# play # Ратуша Навіны

УПРАЎЛЕННЕ КУЛЬТУРЫ МАГІЛЁЎСКАГА ГАРВЫКАНКАМА УК “МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ МАГІЛЁВА” ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ! УК “Музей гісторыі Магілёва” запрашае навукоўцаў, выкладчыкаў ВНУ, краязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў прыняць удзел у працы Круглага стала, прысвечанага 755-годдзю Магілёва, які адбудзецца 28 чэрвеня 2022 года ў г. Магілёве.  Праблемнае поле Круглага стала: Сацыяльна-эканамічная, палітычная і ваенная гісторыя рэгіёна. Культурныя традыцыі: літаратура, мастацтва, адукацыя і навука. Славутыя магілёўцы Асаблівасці матэрыяльнай культура рэгіёна. Музей у сучасным грамадстве. Музейныя рэтраспектывы і перспектывы Магілёва. Даклады удзельнікаў будуць надрукаваны у 2023 годзе у зборніку матэрыялаў навуковай канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава работ удзельнікаў арт-праекта «Магілёў вачыма гасцей»

Выстава работ удзельнікаў арт-праекта «Магілёў вачыма гасцей» адкрылася ў Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Праект праводзіўся ў абласным цэнтры ўжо пяты раз. Удзел у ім прынялі мастакі з Магілёва, Мінска і Масквы. Усе створаныя імі работы прысвечаны Магілёву. – Калі людзі прыязджаюць з розных рэгіёнаў, краін у іншы горад, яны бачаць па-іншаму тое, што мясцовым жыхарам здаецца штодзённым. Гэта новы погляд на звыклыя рэчы, – адзначыў старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык.

>>>