# play Выставачная зала Выставы Навіны

Часовая экспазіцыя “Вальтэр Віхманн: Беларусь 1941”

15 чэрвеня 2022 года ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі “Вальтэр Віхманн: Беларусь 1941”. Мастацкая экспазіцыя створана на аснове 32 графічных работ з серыі “Беларусь 1941”, перададзеных у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 2021 г. нявесткай мастака Элізабэт Віхманн.

Нямецкі графік і жывапісец Вальтэр Вихманн, будучы маладым мастаком і ўдзельнікам вайны гітлераўскай Германіі супраць СССР стаў сведкам жахаў вайны і жудасных пакут людзей. Ён актыўна замалёўваў усё тое, што адбывалася вакол яго: жах, смерць, пакуты, разруху. Дзякуючы хуткаму ўспрыманню навакольнага свету, ён стварыў серыю графічных твораў пад назвай “Беларусь 1941”. У ёй захаваў разбураныя нямецка-фашысцкімі войскамі беларускія гарады: Мінск, Бялынічы, Магілёў, Оршу ў перыяд найбольш цяжкіх і разлютаваных баёў летам 1941 г. Гэтыя эскізы, акварэлі, алоўкавыя замалёўкі ўяўляюць сабой мастацкія сведчанні таго страшнага і цяжкага часу.