Выстава «Па хвалях памяці»
З 19 кастрычніка па 13 лістапада ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» пройдзе персанальная выстава Магілёўскага фотамастака Анатоля Фёдаравіча Талкачова «Па хвалях памяці». Займацца фатаграфіяй Анатоль Фёдаравіч пачаў у 1965 годзе падчас тэрміновай службы ў шэрагах паветрана-дэсантных войскаў, пастаянна здымаючы на фота жыццё вайсковай часткі. Захапленне фатаграфіяй працягнулася і пасля дэмабілізацыі. Творчыя прыхільнасці Анатоля Фёдаравіча – класічная фатаграфія, любімыя жанры – пейзаж, партрэт, фотапаляванне. З 1972 года – Талкачоў член народнага фота-кінаклуба «Вясёлка», з 2012 года Анатоль Фёдаравіч нязменны кіраўнік. Прымаў удзел больш чым у 140 гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх…
>>>