Арт-праект “Клумбавосень”
16 лістапада ў 17: 00 у выставачнай зале адбудзецца адкрыццё творчага праекта прадстаўніка Беларускага саюза мастакоў, мастака музея гісторыі Магілёва Марыны Уладзіміраўны Несцярук. Марына Несцярук праяўляе сябе ў розных відах творчасці: манументальна-дэкаратыўны роспіс, жывапіс, ткацтва. Яна аўтар габеленаў, размешчаных у экспазіцыі магілёўскай ратушы, якія выкананы ў тэхніцы ручнога ткацтва, касцюмаў эпохі Магдэбурскага права. Асноўныя і, па словах мастака, любімыя жанры ў жывапісе – нацюрморт і пейзаж. Назва гэтага арт-праекта незвычайна: “Клумбавосень”. На выставе прадстаўлены 58 жывапісных палотнаў аўтара. Яе карціны напоўнены энергіяй, захапленнем свету і радасцю жыцця. Творы Марыны Уладзіміраўны…
>>>