Акцыя “Музейны дзень для мудрага ўзросту”.
Паважаныя гараджане шаноўнага ўзросту! Віншуем Вас са святам! 1 кастрычніка УК “Музей гісторыі Магілёва” абвяшчае акцыю “Музейны дзень для мудрага ўзросту”. У гэты дзень для вас прапануецца бясплатнае наведванне (уваходны білет) для прагляду музейных экспазіцый. Пры сабе мець пенсійнае пасведчанне. Жадаем вам культурнай актыўнасці і моцнага здароўя.
>>>