# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Пліта

Вітаем Вас, шаноўныя аматары гісторыі. З Вамі зноў “Музейныя таямніцы”. Дзякуючы дапамозе дасведчаных магілёўцаў адну з даўніх музейных таямніц, атрымалася разгадаць. Таямніца атрымала трагічнае адценне. У 1993 годзе пры расчыстцы падвала былого гаспадарчага флігеля архірэйскага палаца быў знойдзены фрагмент мармуровай пліты з надпісам на габрэйскай мове. З такой атрыбутацыяй прадмет і быў залічаны ў фонды. Апроч іншых, адной з версій было, што гэта шыльда нейкай установы на ідзіш 1920-1930 гг. Сёлета атрымалася часткова надпіс расшыфраваць і атрыбутацыю удакладніць. Тэкст з’яўляецца фрагментам 34 псальма “Блізкі Госпад да скрушлівых сэрцам, пакорных духам…

>>>
# play # Ратуша Навіны

21 лютага – Міжнародны Дзень роднай мовы.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. У свете налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі. У гэты дзень у Музеі гісторыі Магілева пройдуць музейныя заняткі “Магдэбургскі Магілеў”, “Драўляныя дзівосы”. На працягу ўсяго тыдня экскурсіі будуць праводзіцца на беларускай мове.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Музейная сустрэча “Сапёрам нельга памыляцца”

16 лютага ў УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылася патрыятычная музейная сустрэча “Сапёрам нельга памыляцца”, арганізаваная і праведзеная навуковым супрацоўнікам музея, афіцэрам запасу Хаванскім П.I. пры садзейнічанні ваеннаслужачых ВЧ 63615. Мерапрыемства прымеркавана да Дня абаронцы Айчыны. На ім прысутнічалі навучэнцы УА “МГЭПТК”; УА “СШ №5”; УА “СШ №11”; УА “СШ № 12”; УА “СШ № 17”; УА “Гімназія № 4”. У рамках мерапрыемства прайшлі: – Паказ інфармацыйнага фільма і слайдаў пра слаўную гісторыю РСЧА, Савецкай Арміi, аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, ваенных навучальных ўстановах Рэспублікі Беларусь. – Сустрэча з палкоўнікам запасу…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямницы. Адэкалон 4711

Нядаўна ў фондах Музея гісторыі Магілёва з’явіўся цікавы Музейны прадмет. Гэта фірмовая бутэлька для вядомага адэкалона «4711», так званай “Кёльнскай вады”. На асабовай грані – адліваны рэльефны надпіс: “Glockengasse 4711 Koln Rh”. Спрадвечна адэкалонам называўся канкрэтны прадукт – духі, створаныя Іаганам Марыяй Фарынай – італьянцам, які прыехаў у Кёльн і стварыў там у 1709 годзе сваю парфумерную фірму. Арыгінальная “Кёльнская вада” Фарыны карысталася поспехам сярод мясцовай шляхты, змяшчала тонкія сумесі і эксклюзіўныя кампаненты. З’явіліся пераймальнікі, якія патаннялі свае склады. Так здарылася і з вадой “4711”. Прадпрымальнік Вільгельм Мюленс купіў у…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Дыялогавая пляцоўка “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі. Ад вытокаў да сучаснасці»

Дыялогавая пляцоўка “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі. Ад вытокаў да сучаснасці» прайшла 6 лютага ў гарадской Ратушы Магілёва. Пазнаёміцца з культурнай спадчынай Беларусі і падзяліцца вопытам у галіне рэалізацыі маладзёжнай палітыкі сюды з’ехаліся трыццаць прадстаўнікоў Маладзёжнага савета галіновага прафсаюза работнікаў аховы здароўя з усіх рэгіёнаў нашай краіны. У мерапрыемстве прыняў удзел лідэр галіновага прафсаюза Вячаслаў Шыла. У якасці ганаровага госця і лектара запрошаны старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк. Вядучы навуковы супрацоўнік УК “Музей гісторыі Магілёва” Алена Марзалюк правяла экскурсію па экспазіцыі музея…

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

Зборнік матэрыялаў ХІІI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”

Спасылка для запампоўкі: Зборнік матэрыялаў ХІІI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”

>>>
# play # Ратуша Навіны

Званы вечар у Ратушы.

На “Званы вечар у Ратушы” былі запрошаны дамы суполкі суары “Пра што гавораць жанчыны”. У кожнай мілай асобы была магчымасць прадставіць свае інтарэсы, захапленні, сацыяльныя і творчыя праекты, пашырыць кола зносін і дзелавога партнёрства. Супрацоўнікі музея правялі экскурсію па экспазіцыі з элементамі квэста. Выступленне ансамбля народных інструментаў “Бас-Данс” унесла сваю атмасферу свята.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямнiцы. Узнагародны знак “За актыўны пошук”

Сёння ў рубрыцы “Музейныя таямніцы” разгледзім рэдкі адметны ўзнагародны знак беларускіх пошукавікаў “За актыўны пошук”. У савецкія часы спецыяльнай узнагародай для людзей, якія займаюцца пошукам няўлічаных воінскіх пахаванняў, быў нагрудны знак “За активный поиск”. Пасля распаду СССР у Расійскай Федэрацыі нагрудны знак “За активный поиск” савецкага ўзору быў заменены на знак “За отличие в поисковом движении” I, II і III ступені. У Рэспубліцы Беларусь запатрабаваліся свае ўзнагароды для пошукавікаў. Нагрудны знак “За актыўны пошук”, яго знешні выгляд і палажэнне аб знаку пачалі распрацоўвацца яшчэ ў 2002 годзе. Нагрудны знак «За…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Урачыстае мерапрыемства МНС у гарадской Ратушы

Да Дня выратавальніка і 25-годдзя з дня ўтварэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у гарадской Ратушы адбылося ўрачыстае мерапрыемства з цырымоніяй узнагароджання. Для маладых супрацоўнікаў МНС была праведзена экскурсія па экспазіцыі музея гісторыі Магілёва.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямнiцы. Зліў сасуда XVII стагоддзя ў выглядзе галавы барана.

Дарагія сябры, як заўжды  з вамі праект “Музейныя таямніцы ….або з гісторыі аднаго прадмета”! У  археалагічнай калекцыі Музея гісторыі Магілёва захоўваецца цікавая рэч –  зліў сасуда XVII стагоддзя ў выглядзе галавы барана. Сасуды зааморфнай формы часта служылі ў  якасці так званых акваманілаў. Менавіта так у той час называлі рукамыйнікі. Але гэта былі не проста звычайныя рукамыйнікі. Іх выкарыстоўвалі пры абмыванні рук падчас  пэўных сакральных дзеянняў, царкоўных рытуалаў. У Заходняй Еўропе такія рэчы рабіліся як з каляровага металу, гэтак і з гліны. Але наш посуд, улічваючы яго памеры,  мог належыць да…

>>>