# play # Ратуша Навіны

Прэс-канферэнцыя ў рамках пленэру “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў”

У рамках міжнароднага пленэру “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў” 25 верасня ў музеі гісторыі Магілёва адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам дэлегацыі мастакоў з Расіі, прадстаўнікоў выканаўчай улады, устаноў культуры, творчай грамадскасці, карэспандэнтаў сродкаў масавай інфармацыі. У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Клепчукова М.В., упаўнаважаны прадстаўнік агульнарасійскай грамадскай арганізацыі “Расійскі клуб праваслаўных мецэнатаў” Максіменка В.А., дырэктар УК “Музей гісторыі Магілёва” Бяспанскі С.І.

Арганізатары пленэру і мастакі падзяліліся інфармацыяй аб планах не толькі на перыяд пленэру, але і больш доўгатэрміновых праектах, якія могуць быць цікавымі для супрацоўніцтва.