# play # Ратуша Гісторыя Навіны

Гадзіна памяці.

15 верасня 2023 года на базе УА “Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прамыслова-тэхналагічны каледж” сумесна з УК “Музей гісторыі Магілёва” для навучэнцаў МДЭПТК, Магілёўскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа, СШ №5, СШ №11, СШ №12, Гімназіі №4 была арганізавана Гадзіна памяці «75 гадоў з дня трагедыі ў мірным Магілёўскім небе. На падставе пошукавых матэрыялаў». Мерапрыемства было прысвечана экіпажу самалёта ў складзе капітана Кузняцова В. М., капітана Алейнікава А. Н., ст. лейтэнанта Палякова В. А., лейтэнанта Длі Д. В., ст. сяржанта Дугіна А. П., сяржанта Малых І. І., які загінуў пры выкананні палётнага задання 15 верасня 1948 года. Лётчыкі не дапусцілі падзення свайго няспраўнага самалёта на наш горад Магілёў.

Адкрыў мерапрыемства дырэктар каледжа Бахановіч Алег Адамовіч. У ягоным выступе падкрэслівалася важнасць дадзенага мерапрыемства для моладзі. Пра тое, як паэтапна і скрупулёзна ўстанаўліваліся дэталі авіякатастрофы, выступіў навуковы супрацоўнік УК «Музей гісторыі Магілёва» Хаванскі П. І.

Пошукавік клуба «ВІККРУ» Нялюбін М. М. распавёў аб метадах пошуку. Навучэнцы праявілі непадробную цікавасць да тэмы. Затым на Ўспенскім могільніку па вул. Чалюскінцаў на магіле лётчыкаў прайшоў мітынг-рэквіем з ускладаннем вянкоў.

Памятнае мерапрыемства было прымеркавана да Дня народнага адзінства.

Навуковы супрацоўнік УК «Музей гісторыі Магілёва», пошукавік ВІККРУ Хаванскі П. І.