# play Выставачная зала Навіны

Пленэр “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў”

Міжнародны арт-пленэр “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў” пройдзе ў Магілёве з 23 верасня па 3 кастрычніка па ініцыятыве Магілёўскага гарвыканкама, упраўлення культуры гарвыканкама, агульнарасійскай грамадскай арганізацыі “Расійскі клуб праваслаўных мецэнатаў” і ЎК “Музей гісторыі Магілёва”. У пленэры прымуць удзел прадстаўнікі расійскай традыцыйнай мастацкай школы, сярод якіх такія прызнаныя мэтры, як Народны мастак Расійскай Федэрацыі, акадэмік Расійскай акадэміі, Прэзідэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва Пётр Стронскі, Народны мастак Расійскай Федэрацыі, акадэмік Расійскай акадэміі, акадэмік Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва Антон Сцякольшчыкаў. Мастакі адлюструюць на сваіх палотнах знакавыя месцы і падзеі гісторыі нашага горада.

Па выніках пленэру 3 кастрычніка адбудзецца адкрыццё выставы “Прастора міру і стварэння”, на якой будуць прадстаўлены не толькі работы, створаныя ў Магілёве, але і каля 30 твораў з персанальных калекцый мастакоў.

Некаторыя са створаных карцін будуць перададзены ў фонды Музея гісторыі Магілёва.