Зборнік матэрыялаў ХІІI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”
Спасылка для запампоўкі: Зборнік матэрыялаў ХІІI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”
>>>На “Званы вечар у Ратушы” былі запрошаны дамы суполкі суары “Пра што гавораць жанчыны”. У кожнай мілай асобы была магчымасць прадставіць свае інтарэсы, захапленні, сацыяльныя і творчыя праекты, пашырыць кола зносін і дзелавога партнёрства. Супрацоўнікі музея правялі экскурсію па экспазіцыі з элементамі квэста. Выступленне ансамбля народных інструментаў “Бас-Данс” унесла сваю атмасферу свята.
>>>Сёння ў рубрыцы “Музейныя таямніцы” разгледзім рэдкі адметны ўзнагародны знак беларускіх пошукавікаў “За актыўны пошук”. У савецкія часы спецыяльнай узнагародай для людзей, якія займаюцца пошукам няўлічаных воінскіх пахаванняў, быў нагрудны знак “За активный поиск”. Пасля распаду СССР у Расійскай Федэрацыі нагрудны знак “За активный поиск” савецкага ўзору быў заменены на знак “За отличие в поисковом движении” I, II і III ступені. У Рэспубліцы Беларусь запатрабаваліся свае ўзнагароды для пошукавікаў. Нагрудны знак “За актыўны пошук”, яго знешні выгляд і палажэнне аб знаку пачалі распрацоўвацца яшчэ ў 2002 годзе. Нагрудны знак «За…
>>>Да Дня выратавальніка і 25-годдзя з дня ўтварэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у гарадской Ратушы адбылося ўрачыстае мерапрыемства з цырымоніяй узнагароджання. Для маладых супрацоўнікаў МНС была праведзена экскурсія па экспазіцыі музея гісторыі Магілёва.
>>>Дарагія сябры, як заўжды з вамі праект “Музейныя таямніцы ….або з гісторыі аднаго прадмета”! У археалагічнай калекцыі Музея гісторыі Магілёва захоўваецца цікавая рэч – зліў сасуда XVII стагоддзя ў выглядзе галавы барана. Сасуды зааморфнай формы часта служылі ў якасці так званых акваманілаў. Менавіта так у той час называлі рукамыйнікі. Але гэта былі не проста звычайныя рукамыйнікі. Іх выкарыстоўвалі пры абмыванні рук падчас пэўных сакральных дзеянняў, царкоўных рытуалаў. У Заходняй Еўропе такія рэчы рабіліся як з каляровага металу, гэтак і з гліны. Але наш посуд, улічваючы яго памеры, мог належыць да…
>>>5 студзеня ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “”Каляровая скарбонка – 2023”
>>>Інклюзіўнае свята “У гасцях у Навагодняй казкі” для дзяцей спецыяльнай школы 1 г.Магілёва дало магчымасць кожнаму праявіць сябе і па-сапраўднаму павесяліцца. Удзельнікі пазнаёміліся з выставай, прынялі ўдзел у інтэрактыўных чытаннях і пасябравалі з самай пазітыўнай камандай “Funnynose” бальнічных клоунаў.
>>>Аншлаг на квэсты “Ноч чараўніцтва ў Ратушы”. У зімовы перадсвяточны вечар музей ператварыўся ў месца прыгод, цікавых выпрабаванняў і каманднага азарту. У экспазіцыях былі схаваны літары, якія знайсці можна было па музейных прадметах. Тут была магчымасць правесці фотасесію ў асяроддзі касцюміраваных персанажаў і атрымаць асалоду ад музыкі ў выкананні артыстаў Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Магілёўская гарадская капэла.
>>>Каляды і Новы год – цудоўныя святы, звязаныя з чаканнем выканання ўсіх жаданняў і надзеямі на лепшае ў надыходзячым годзе. Сёння, традыцыйна, мы віншавалі жыхароў Солтанаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Майстар-клас па вырабе навагодняга ўпрыгожвання праводзілі Любоў Шаўчук і Алёна Іванчыкава. Гэтая сустрэча падарыла ўсім масу станоўчых эмоцый.
>>>Дарагія сябры, з вамі праект «Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета»! Гэты выпуск прысвечаны вядомаму магілёўскаму мастаку Базылю Камарову. У рамках Года міру и стварэння ў выставачнай зале адбылася яго юбілейная выстава «Шчырасць адзіноты». Экспазіцыя ўключала некалькі мастацкіх цыклаў і серый, а таксама асобных твораў жывапісу і графікі, сабраных у адной зале. Творчасць Базыля Камарова адрозніваецца глыбокай філасофскай праработкай, карціны старога Магілёва, выкананыя з гістарычнай дакладнасьцю, лічацца лепшымі рэканструкцыямі сярэднявечча. У экспазіцыйнай зале музея знаходзіцца карціна Базыля Камарова «Аблога Магілёва войскамі Януша Радзівіла падчас вайны Расіі і Рэчы Паспалітай»,…
>>>