# play # Ратуша Навіны

Ноч чараўніцтва ў Ратушы.

Аншлаг на квэсты “Ноч чараўніцтва ў Ратушы”. У зімовы перадсвяточны вечар музей ператварыўся ў месца прыгод, цікавых выпрабаванняў і каманднага азарту.
У экспазіцыях былі схаваны літары, якія знайсці можна было па музейных прадметах. Тут была магчымасць правесці фотасесію ў асяроддзі касцюміраваных персанажаў і атрымаць асалоду ад музыкі ў выкананні артыстаў Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Магілёўская гарадская капэла.